Моды11

Модная восень па-беларуску. Трэндавыя рэчы можна знайсці нават у брэсцкай «Калінцы»

Беларускія дызайнеры не адстаюць ад сусветных падмосткаў. Сабралі падборку ультрамодных рэчаў ад айчынных брэндаў.

Наступны сезон вылучаецца разнастайнасцю трэндаў: у модзе будуць як прыталеныя сукенкі ў стылі рэтра, так і гіпертрафіраваны аверсайз 80-х. Мы разгледзелі модныя тэндэнцыі і высветлілі, дзе можна набыць стыльнае адзенне.

Old Money 

Трэнд на адзенне ў стылі брытанскай залатой моладзі набірае папулярнасць. У яго аснове простыя сілуэты, чыстыя колеры і невялікія, але якасныя аксэсуары. Іконай гэтага стылю па праве лічыцца лэдзі Дыяна, якая прапагандавала камфорт у спалучэнні з несмяротнай класікай.

Калі ваш бюджэт не дазваляе набыць Ralph Lauren, то ў пошуках модных рэчаў можна адправіцца ў «Калінку». І гэта не жарт. Прадпрыемства настолькі доўга не абнаўляла некаторыя лякалы, што яны зноў вярнуліся ў моду. Напрыклад, гэтыя топы могуць стаць выдатнай базай.

Фота: інстаграм брэнда

У новай калекцыі «Калінкі» можна адзначыць жоўты кардыган і блакітны жакет. Такія рэчы стануць добрым дадаткам да лукаў — у спалучэнні з джынсамі, белымі штанамі і простай белай футболкай.

Фота: інстаграм брэнда

Падрабязней пра тое, як сабраць гардэроб у стылі Олд Мані, глядзіце ў нашым ТікТок.

Этнічныя матывы

Усё часцей дызайнеры задумваюцца аб нацыянальнай ідэнтычнасці і абыгрываюць этнічныя матывы, спрабуючы адаптаваць іх пад сучаснасць. Так з'яўляюцца актуальныя рэчы, якія нясуць глыбокі культурны падтэкст.

Фота: інстаграм брэнда

Цікавую інтэрпрэтацыю этнікі можна знайсці ў брэнда LSTR. Адмысловую ўвагу варта звярнуць на цішоткі і худзі з мудрагелістымі ўзорамі.

Напаўпразрыстае

Аголенае цела — адзін з самых вострых трэндаў. Ён з'явіўся ў процівагу ўзнікламу на модных падмостках кансерватызму і заклікае не саромецца сваёй галізны. Так у моду ўвайшлі разрэзы, глыбокае дэкальтэ і рэчы, створаныя з напаўпразрыстых тканін.

Фота: інстаграм брэнда

Адаптаваць такі трэнд для паўсядзённага жыцця дастаткова складана, але можна схітраваць і насіць «голыя» рэчы з другім пластом — доўгім пінжаком, кашуляй або сукенкай. Пікантнае адзенне можна знайсці ў NUDE.

Усе адценні бэжавага

Бэжавы колер вяртаецца. Гэтым разам у моду ўваходзіць не нейкае пэўнае адценне, а складаныя міксы ў бэжавай палітры. Галоўнае тут — не перабраць. Калі вы не ўпэўненыя ў сваіх стылістычных магчымасцях, лепш абмежавацца двума-трыма адценнямі на лук.

Фота: інстаграм брэнда

Некалькі рэчаў з бэжавай палітры мы знайшлі ў «Элемы». Нядаўна гэты брэнд быў злоўлены на плагіяце, але, у адрозненне ад запазычаных рэчаў, гэтае паліто ў модным адценні Seedpearl здаецца выдатнай дызайнерскай працай.

Гіпертрафіраваны аверсайз

Аверсайз выходзіць на новы ўзровень — рэчы становяцца ўтрыравана-вялікімі. Дапаўняць такія варта дзявочым сукенкамі, шаўковымі спадніцамі або карункавым штанамі.

Фота: інстаграм брэнда

Набываючы гіпер-аверсайз памятаеце, што такія рэчы адносяцца да групы вірусных трэндаў — тых, што будуць мега-папулярнымі пэўны час, але неўзабаве саступяць месца новаму. Калі гэта вас не турбуе — адпраўляйцеся за аб'ёмным чорным пінжаком у OVRSƧ.

Даўжыня мідзі і максі

Даўжыня максі адлюстроўвае, як змяняюцца погляды на моду, камфорт і сэксуальнасць жанчын, але шмат у чым на развіццё гэтага трэнду паўплывала зацікаўленасць дызайнераў культурай Усходу.

Фота: інстаграм брэнда

Доўгія ўборы адкрываюць магчымасць для эксперыментаў з тэкстурамі і аб'ёмамі, дазваляючы ствараць цікавыя візуальныя эфекты. Насіць такія рэчы рэкамендуюць з падоўжанымі швэдрамі, аверсайз-пінжакамі і шырокімі футболкамі. Прыгожыя сукенкі і спадніцы можна набыць у брэнда MSTEFA.

Дэнім 

У гэтым сезоне трэнд на нулявыя адлюстроўваецца праз дэнім. Сёння маркі не абмяжоўваюцца класічнымі блакітнымі і сінімі адценнямі джынсаў і куртак, а прапануюць нядбайны выгляд, ствараючы пацёртае адзенне з эфектам «бруду».

Фота: інстаграм брэнда

Дызайнеры рэкамендуюць эксперыментаваць і спалучаць джынсу з шаўковымі і карункавымі топамі, а таксама празрыстымі тунікамі. Знайсці нядрэнныя джынсавыя жакеты можна ў Mark Formelle.

Офісны стыль 

Дызайнеры ўвесь час распрацоўваюць новыя інтэрпрэтацыі класічных элементаў офіснага адзення, робячы яго больш сучасным і стыльным. Гэтай восенню ў модзе будуць крэатыўныя дзелавыя касцюмы з асіметрычнымі кішэнямі, акцэнтнымі плячыма і аверсайз-пінжакі. Апошнія могуць служыць выдатным фонам для акцэнтаў: яркіх аксэсуараў, паясоў, брошак і тонкіх шалікаў.

Фота: інстаграм брэнда

Незвычайныя касцюмы стварае брэнд Kardash. Дарэчы, марка рыхтуецца да адкрыцця новай пляцоўкі і з гэтай нагоды прапануе кліентам набыць ваўчар на зніжку, які можна будзе абнаявіць на працягу года.

Даведацца, у якіх колерах варта набываць трэндавае адзенне можна з гэтага нашага матэрыялу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • янавернастарайаа
    04.09.2023
    шозаужоснах?

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн памілаваў свайго сына25

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным9

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →