Моды11

Якія колеры будуць актуальныя гэтай восенню. Інстытут Pantone вызначыў галоўныя адценні сезона

«Гарачая памадка», «Пяшчотны персік»… Каб быць у трэндзе гэтай восенню, паглядзіце, якія модныя адценні прапануе вядучы інстытут вывучэння колеру Pantone.

Pantone Институт цвета Пантон
Фота: інстаграм Pantone

Інстытут Pantone прагназуе глабальныя каляровыя тэндэнцыі і выдзяляе лепшыя адценні кожнага сезона. Каб зразумець, якія колеры стануць папулярнымі, спецыялісты цэнтра выкарыстоўваюць даследаванні ў галіне псіхалогіі, маркетынгу і дызайну. Вынікам працы становіцца паўгадавы прагноз тэндэнцый Pantone Fashion Color Trend Report. Ён служыць своеасаблівым даведнікам для брэндаў, журналістаў і звычайных аматараў моды.

У палітры будучага сезона прадстаўлены пятнаццаць модных колераў: дзесяць акцэнтных і пяць класічных. Прапануем паглядзець на самыя інтрыгуючыя, бо менавіта яны будуць папулярныя ў халодныя месяцы.

Галоўны колер гэтага года — Viva Magenta застаецца актуальным. Гэтае адценне будзе выдатна глядзецца ў калекцыях восеньскага адзення: кашміравыя і вязаныя вырабы з яго стануць асабліва ўдалымі. Зрэшты, дадаваць Viva Magenta у гардэроб трэба асцярожна — калі вы выкарыстоўваеце яго ў тотал-лук варыянце, ён патрабуе ідэальнага тону скуры.

Viva magenta Pantone
Фота: інстаграм Pantone

Яшчэ адзін свежы колер — Tender Peach, падыдзе для аматараў цёплых бэжавых адценняў. На «Пяшчотны персік» варта звярнуць увагу людзям з мяккім каларытам знешнасці — для іх ён можа стаць базавым.

Tender Peach Pantone
Фота: Pinterest

У восеньскай палітры прадстаўлена адценне гуллівай фуксіі — Rose Violet. Ружова-фіялетавы будзе выдатна глядзецца ў дэталіроўцы вобразаў або ў якасці памады. Манахромныя лукі ў гэтым колеры патрабуюць ідэальных макіяжу і прычоскі.

rose violet Pantone
Фота: Pinterest

Адзін з галоўных колераў сезона — Eclipse, зачароўвае сваёй глыбінёй. Асабліва ўдала ў гэтым цёмна-сінім будуць глядзецца паліто, швэдры, а таксама доўгія сукенкі.

Eclips Pantone
Фота: Pinterest

Гэтай восенню, замест звыклага белага і бэжавага, дызайнеры будуць выкарыстоўваць больш складаныя адценні — цёплы Coconut Milk і халодны Silver Birch. Яны створаць цікавую базу для лукаў і будуць добра міксавацца з астатнімі трэндавымі колерамі. 

Pantone Coconut milk Silver birch
Фота: Pinterest

Загадкавы цёмна-карычневы колер спецыялісты PANTONE назвалі «Гарачая памадка» або Hot Fudge. Калі вам надакучыў базавы чорны — гэтае адценне зможа лёгка яго замяніць. Тым больш, што выглядае яно больш стыльна і складана.

pantone Hot fudge
Фота: Pinterest/Unsplash.com

Тым, хто любіць яркае адзенне, відавочна спадабаецца Fiery Red. Вогненна-чырвоны будзе добра глядзецца як у тотал-луках, так і ў аксэсуарах ці макіяжы. Да памад у Fiery Red модніцам насамрэч варта прыгледзецца.

Pantone Fiery red
Фота: Pinterest/інстаграм Пэдра Паскаля

Далікатнае адценне халоднага блакітнага падыдзе для паўсядзённых вобразаў. Lacecap Hydrangea будзе добра асвяжаць твар, таму на яго варта звярнуць увагу.

Pantone Lacecap Hydragea
Фота: Pinterest/Unsplash.com

Spectra Yellow — жыццярадасны колер, які выратуе ад восеньскай маркоты. Ён сагрэе ў халоднае надвор'е і наладзіць на энергічны лад. Акрамя таго, у яркім жоўтым складана застацца незаўважаным, таму апынуцца ў цэнтры ўвагі ў ім асабліва проста.

Spectra Yellow Pantone

Фота: Pinterest/інстаграм Pantone

Цяпер, калі вы ведаеце трэндавыя колеры будучага сезону, вам будзе лягчэй падрыхтаваць да яго свой гардэроб. Каб зрабіць паход за пакупкамі эканомным і прыемным, не забудзьцеся зазірнуць у наша кіраўніцтва па шопінгу на распродажах.

Каментары1

  • Казік
    01.08.2023
    Вось і колеры новага айфона)

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць9

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць9

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →