Гвінет Пэлтраў здае дом праз Airbnb. Ключы зорка Галівуда аддасць асабіста
Амерыканская актрыса і бізнэсвумен Гвінет Пэлтраў здае свой гасцявы дом на сайце арэнды жылля Airbnb. 9 верасня яна асабіста сустрэнецца з двума шчасліўчыкамі, якія будуць жыць у яе катэджы, каб уручыць ім ключы, піша Delfi.lv.
Невялікая віла размешчана ў Мантэсіта (Каліфорнія). Для Пэлтраў гэта месца адпачынку і душэўнай яснасці: «Я прыязджаю туды, каб перазарадзіць свае батарэйкі, уз'яднацца з сям'ёй і сябрамі».
Рэзідэнцыя спраектаваная як сапраўдны куток спакою, адкуль адкрываецца захапляльны від на горы.
Дом размешчаны пасярод ляснога масіву. Інтэр'ер выкананы ў стылі мінімалізму. На тэрыторыі ёсць басейн, тэраса і грыль-барбекю.
У якасці бонуса два шчасліўчыкі змогуць паспрабаваць касметычныя сродкі ад брэнда Goop, які належыць акторцы, і атрымаць асалоду ад прыватнага сеанса медытацыі.
Каментары