Генерал Сяргей Суравікін вызвалены ад пасады камандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі РФ, паведаміў былы галоўны рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў са спасылкай на ўказ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Як сцвярджае Венядзіктаў, у гэтым указе гаворыцца, што Суравікіна пакінуць у распараджэнні Мінабароны РФ. Афіцыйна такі ўказ, аднак, не публікаваўся.
У той жа час іншая вядомая журналістка з сувязямі ў Крамлі, Ксенія Сабчак, піша, што, па яе звестках, Суравікін быў звольнены закрытым указам яшчэ 18 жніўня.
Намеснік камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне генерал арміі Сяргей Суравікін знік з публічнага поля пасля бунту Яўгена Прыгожына ў канцы чэрвеня. Паведамлялася нават, што ён быў затрыманы. Пра ягоны лёс дагэтуль нічога не вядома.
У Расіі памёр генерал, які нейкі час камандаваў акупацыйнымі войскамі ва Украіне
Расійскаму генералу Суравікіну загадалі маўчаць і змясцілі пад хатні арышт — Politico
Расійскі генерал Суравікін затрыманы контрразведкай — «Вёрстка»
У Дзярждуме Расіі расказалі, куды дзеўся Суравікін
Суравікін «у адным месцы, але не ў турме». Што пішуць пра лёс расійскага генерала
Генерал Суравікін можа быць арыштаваны — The Moscow Times
Каментары