«Зелянца для прыгажосці». Як выглядае вада на «найлепшым» пляжы Беларусі
Яшчэ ў ліпені чытачы выдання Ex-press.live заўважалі, што рака Пліса ў Жодзіне пачала зацвітаць, нягледзячы на тое, што зімой праводзілі маштабную і дарагую яе чыстку. У жніўні стала прыкметна горш, хоць пляж прызнаны «найлепшым» у Беларусі.
Жодзінскі гарадскі пляж зусім нядаўна спецыяльная камісія прызнала «найлепшым пляжам» у Беларусі.
Пасля жыхары Жодзіна паказалі, як выглядае на гэтым пляжы стацыянарная прыбіральня. А цяпер карыстальніца TikTok апублікавала ролік, зняты на пляжы 14 жніўня.
Дзяўчына паказала найлепшы ў Беларусі пляж, яго дзіцячую зону, сонейка і «зелянцу для прыгажосці».
На роліку бачна, што купацца жодзінцы могуць толькі побач са школай веславання. Тут, мабыць, робяць дадатковыя чысткі. Уся астатняя прастора для купання зацягнутая раскай.
«І са свайго сайта прапагандысты інфармацыю прыбралі». Як цяпер выглядае ў Жодзіне пераход, калісьці распіяраны як «інавацыйны»
«Каб зрабіць свой сціплы ўнёсак у агульную справу». Футбалістаў «Тарпеда-БелАЗ» адправілі на працу ў калгас
«Пафарбавалі, нават хлёркай пасыпалі. Але гэта цемра, сярэднявечча!» Як выглядае прыбіральня на «найлепшым» пляжы Беларусі
Каментары