Меркаванні1414

«Чаму цягнікі не ходзяць у Вільню? Што, Лукашэнка карыстаецца электрычкамі?» — Краўцоў

Сябар штаба Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў у выпуску ютуб-канала «Ток» выказаў сваё бачанне палітыкі дэмакратычных сіл адносна санкцый і паразважаў аб магчымых варыянтах дзеянняў у актуальнай сітуацыі.

Іван Краўцоў Иван Кравцов Ivan Kravcov
Іван Краўцоў лічыць, што санкцыі шкодзяць Беларусі. Скрын відэа «Ток»

Санкцыі і лёс беларусаў

Іван Краўцоў лічыць, што санкцыі шкодзяць Беларусі.

«Санкцыі — гэта як хіміятэрапія, якая забівае дрэнныя клеткі разам з добрымі. Але хіміятэрапію спыняюць, калі не атрымалася забіць рак ці існуе пагроза забіць усё. Санкцыі павінны працаваць, быць эфектыўным інструментам для перамоваў. Бо санкцыі перашкаджаюць накопліваць энергію ў грамадстве», — лічыць Іван.

Ён гаворыць, што ў цяперашніх умовах, калі закрытыя граніцы, людзі пачынаюць больш ездзіць у Расію. У сітуацыі, якая склалася, на погляд Івана, вінаваты не толькі Лукашэнка, але і другі бок.

«Чаму цягнікі не ходзяць у Вільню? Я гэта не разумею. Што, Лукашэнка карыстаецца электрычкамі?»

Краўцоў лічыць, што санкцыі — гэта інструмент не апазіцыі, а Захаду. На яго погляд, калі нават будуць перамовы аб вызваленні палітычных зняволеных, то яны будуць без удзелу беларускай апазіцыі. Яе магчымы ўдзел ён акрэслівае толькі ў кансультатыўным фармаце.

Санкцыі ў сённяшніх умовах, на погляд Краўцова, не маюць той сілы, што мелі раней. Але пытанне не ў тым, які ёсць іншы механізм, а ў тым, што можна рабіць у актуальнай сітуацыі:

«У нас цяпер ёсць канкрэтная праблема. Яна заключаецца ў тым, што грамадства губляе сябе. Людзі не могуць паехаць у Еўрасаюз, а пачынаюць быць зачыненымі ў Беларусі. У нас увесь бізнэс пераключаецца на Расію. Там адкрываюць кавярні, філіялы і гэтак далей. Мы гэтага хочам? Мы хочам пяць гадоў з Варшавы глядзець, як Беларусь пераключаецца на Расію? Як людзі перастаюць ездзіць вучыцца на Захад, а пачынаюць ездзіць вучыцца ў Піцер?»

Іван заўважае, што ў пытанні санкцый вельмі важна прызнаць, што ў Лукашэнкі атрымалася ў 2020 годзе ўтрымацца ва ўладзе.

Ён тлумачыць, што не перагарнуў старонку, як той казаў, але разважае, што можна рабіць менавіта ў цяперашніх умовах.

«Таму што парадыгма дзеянняў Офіса Святланы Ціханоўскай, НАУ і іншых да сённяшняй пары знаходзіцца ў сітуацыі 2020 года. Яны спрабуюць дагуляць вось гэты сюжэт: яшчэ трошачкі, мы зараз паднаціснем, і ўсё роўна 2020 год пераможа. Але 2020-ты не змяніў рэжыму Лукашэнкі.

2020-ты кансалідаваў беларускае грамадства. Гавораць, што ён стварыў грамадзянскую нацыю. 2020 год — суперважная гісторыя ў нашым падручніку. Эфекты 2020-га будуць яшчэ доўга. Але трэба даваць сабе справаздачу, у якой сітуацыі ты знаходзішся», — выказвае сваё бачанне Краўцоў.

Санкцыі, падкрэслівае Іван, працуюць вельмі неістотна і не прывядуць да змены рэжыму. Таму гаварыць, што санкцыі — інструмент для змены рэжыму, не адпавядае рэальнасці.

Што рабіць, калі варыянтаў амаль няма

Іван не можа сказаць, што трэба рабіць у актуальнай сітуацыі.

«Я ў гэтым выпадку песімістычна гляджу. Я не ўпэўнены, што мы зможам гэта зрабіць, таму што шмат энергіі, якая сілкуе ў тым ліку і тое, што цяпер робіцца, ляжыць у плоскасці 2020 года.

Мяркую, што Паўлу Латушку будзе цяжка сабе самому сказаць «Я не буду міністрам». І тут пытанне жыццёвай філасофіі. Некаму прасцей працягваць дзейнічаць, як бы дзяўбці сцяну — мы калісьці гэта прыдумалі, але мы не гаварылі пра тое, што цяпер адбываецца. 

Але ў некага жыццёвая філасофія іншая. Нехта разумее, што ў пэўны момант неабходна спыніцца і падумаць, што часам тое, што табе здаецца вельмі правільным, эфектыўным, адзіна магчымым, прыводзіць да таго, што ты нешта прапускаеш. Калі ты бачыш толькі адзін варыянт, гэта ўжо падазрона»,

— тлумачыць Краўцоў і адзначае, што ў сённяшняй сітуацыі асноўная задача — дэмакратызацыя Беларусі. А вось як да гэтага прыйсці — іншае пытанне.

«Вялікая памылка, якую паўтараюць шмат разоў, гэта ўпірацца ў Лукашэнку, гаварыць «вось Лукашэнка сыдзе і ўсё атрымаецца». Але нічога не атрымаецца. Качанава прыйдзе, Сергеенка, нехта яшчэ. У гэтай закрытай сістэме ў іх будзе больш магчымасцей узурпаваць уладу», — лічыць Краўцоў.

Ён падкрэслівае, што людзі ў 2020-м вырашылі, што хочуць прадэманстраваць сваю нязгоду з палітыкай у краіне. І з гэтым улады і апазіцыя павінны лічыцца. Таму, заўважае Іван, калі гаварыць пра санкцыі і візы, то таксама неабходна лічыцца з людзьмі:

«Ты апазіцыянер, сядзіш за мяжою, і ў цябе тэарэтычна ўсё класна — ты змагаешся з рэжымам. Але ў Беларусі 9 мільёнаў чалавек, у якіх таксама ёсць свае запатрабаванні, сваё бачанне. Так можа трэба лічыцца з гэтымі людзьмі? Можа, пытанне не ў тым, каб быць самым класным рэвалюцыянерам, а ў тым, каб падумаць, як нам выйсці з гэтай складанай сітуацыі. Крыўдна тое, што добрых варыянтаў практычна не засталося. І ты застаешся з тым, каб чакаць, калі на гарызонце зʼявіцца добры варыянт».

Іван Краўцоў лічыць, што паездкі і сустрэчы прадстаўнікоў дэмсілаў — гэта таксама форма актыўнага чакання: «Тое, што ў Франка атрымалася стварыць каманду — гэта таксама актыў, які прынясе карысць усім беларусам. Іншая рэч, што не заўсёды для пэўнай сітуацыі ў цябе ёсць неабходныя інструменты. Табе патрэбны гаечны ключ, а ў цябе адвёртка. Казаць, што адвёртка нешта дрэннае, нельга.

Супер, што ў нас ёсць людзі, якія гавораць пра Беларусь на Захадзе. Але калі мы гаворым пра дасягненне выніку, то пакуль я не бачу, як гэта нам дапаможа дасягнуць выніку. На жаль, пакуль гэта толькі падтрымка існуючага стану ў трохі лепшым выглядзе».

Глядзіце цалкам:

Каментары14

  • Марк
    17.08.2023
    Одним словом "Газпром"
  • MacOS
    17.08.2023
    Як жа задзяўблі газпрамаўскія невераятныя!
  • Янка
    17.08.2023
    Спадар Краўцоў - майстар маніпуляцыі трэцяга гатунку
    1.Нікто і ніколі не гаварыў, што санкцыі абрынуць рэжым. Гэта будуць рабіць людзі. Але санкцыі - адзіны з элементаў ціску на рэжым, якія змяньшаюць яго рэсурсы і якія дадаткова робяць вярхушку рэжыма таксічнай для астатняй наменклатуры.
    2.Дэмакратычныя сілы заўсёды настойвалі на санкцыях супраць канкрэтных асобаў рэжыму і манапольна кантролюемых імі галін эканомікі. Тое, што адбываецца супраць стасункаў беларусаў з захадам пасля 24.02.2022 - гэта крокі пераважна ўсходнееўрапейскіх палітыкаў-папулістаў, якія імкнуцца хутка паказаць нейкую дзейнасць ў адказ на агрэсію супраць Украіны, але не балючую да бізнэсаў сваіх краін. Таму яны дзейнічаюць супраць таварных патокаў у апошнюю чаргу. А СЦ і яе каманда вымушаны шмат сіл накіроўваць на змаганне менавіта супраць агульнаграмадскіх санкцый.
    Імаверна, спадару Краўцову зусім няма чаго паказаць наконт сваёй дзейнасці, таму ён спрабуе крытыкаваць СЦ і яе каманду за тое, чаго яны не рабілі.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →