Свет1717

Чыноўнік НАТА не выключыў членства Украіны ў Альянсе, але ў абмен на адмову ад часткі тэрыторыі. Украіна пратэстуе

Кіраўнік апарату генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу Стыян Енсэн дапусціў, што Украіна можа стаць сябрам НАТА ў выпадку тэрытарыяльных саступак Расійскай Федэрацыі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне VG.

Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Енсэн на публічнай дыскусіі ў нарвежскім горадзе Арэндал не выключыў магчымага сяброўства Украіны ў НАТА. Паводле яго, «важна, каб мы гэта абмеркавалі». Але пры гэтым дапусціў вельмі скандальнае выказванне:

«Я лічу, што адным з рашэнняў можа быць адмова Украіны ад тэрыторыі і атрыманне сяброўства ў НАТА ў абмен на гэта».

У адказ на просьбу аб удакладненні Енсэн адзначыў, што дыскусіі пра будучы статус Украіны ў кантэксце Альянсу пасля вайны ўжо працягваюцца, і ў іх, у прыватнасці, гучаць опцыі з адмовай Кіева ад часткі тэрыторыі.

«Я не кажу, што павінна быць менавіта так. Але гэта можа быць магчымым рашэннем», — растлумачыў кіраўнік апарату генеральнага сакратара НАТА.

Енсэн падкрэсліў, што менавіта Украіна «павінна вырашаць, калі і на якіх умовах хоча весці перамовы».

МЗС Украіны адрэагавала на гэтае выказванне праз свайго прэс-сакратара Алега Нікаленку, які напісаў у фэйсбуку:

«Размовы аб уступленні Украіны ў НАТА ў абмен на адмову ад часткі ўкраінскіх тэрыторый абсалютна непрымальныя. Мы заўсёды зыходзілі з таго, што Альянс, як і Украіна, тэрыторыямі не гандлююць.

Свядома ці несвядома ўдзел службовых асоб НАТА ў фарміраванні наратыву аб магчымасці адмовы Украіны ад сваіх тэрыторый іграе на руку Расіі.

Затое ў інтарэсах еўраатлантычнай бяспекі — абмяркоўваць шляхі паскарэння перамогі Украіны і здабыцця ёю паўнапраўнага сяброўства ў НАТА».

Чытайце таксама:

Польшча траціць на войска больш за іншыя краiны НАТА

НАТА не бачыць пагрозы з боку ПВК «Вагнер» у Беларусі

«Бяссілле перад артылерыяй — самае цяжкае пачуццё». Z-ваенкары прызнаюць, што расійская армія не дае рады артылерыі НАТА

«Сёння мы адчуваем сябе як Заходні Берлін у часы халоднай вайны». Літва заклікала Нямеччыну паспяшацца з размяшчэннем чатырох тысяч салдат

Каментары17

  • Гох
    15.08.2023
    Кто там еще питает илюзии насчет ЕС и НАТО?! Типа оплот демократии и прав человека?!
  • Ганьба!
    15.08.2023
    Стыян Енсэн: Вы нічому не навучыліся з другое сусьветнае вайны? Задобрыць дыктатараў ёсьць слабасьць і не працуе. Ці аддалі б вы частку сваёй роднае Нарвэгіі пуцінскай Расеі ў абмен на мір і сяброўства ў NATА? Не? Тады не прапаноўвайце Украіне гэта рабіць. Ганьба!
  • Праўдруб
    15.08.2023
    Рэальна гэты Енсэн глядзіць на сітуацыю, у адрозненні ад украінцаў. Як бы гэта не было нармальна з пункту гледжання справядлівасці, але шансаў аднавіць тэрыторыю да межаў 2013 года у Украіны няма.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →