У Гомельскім раёне на 15-гадовага падлетка рухнула жалезабетонная перагародка. Хлопец загінуў
Трагедыя здарылася ўчора ў пасёлку Грыва, паведамляе МНС.
Людзі дэмантавалі канструкцыі ў двары. У гэты час на падлетка ўпала жалезабетонная перагародка (2 на 4 м).
Работнікі МНС дасталі з-пад яе 15-гадовага сына гаспадара.
Дактары, што прыехалі пазней, канстатавалі смерць падлетка.
Каментары