На будаўніцтве аднаго са шматпавярховікаў у жылым комплексе «Мінск Свет» загінуў рабочы. Мужчына сарваўся з вышыні ў шахту ліфта і разбіўся. Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 8 жніўня.
Цела 47-гадовага арматуршчыка знайшлі з прыкметамі падзення.
«Папярэдне ўстаноўлена, што, знаходзячыся на адным з паверхаў будынка, які будуецца, мужчына ўпаў у шахту. Ад атрыманых траўмаў ён памёр», — паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Раней на гэтай будоўлі неаднаразова ўжо здараліся трагічныя выпадкі са смяротным зыходам. Так, у лістападзе 2022 года тут сарвалася металічная стойка, якая забіла 35-гадовага арматуршчыка. У студзені 2023-га 31-гадовы муляр упаў з вышыні чацвёртага паверха і памёр на месцы. Усяго ж за тры гады на будоўлі гэтага жылога комплексу атрымалі смяротныя траўмы ўжо сем чалавек.
Каментары