Грамадства2727

Гайдукевіч прапанаваў, каб кандыдатаў у прэзідэнты маглі вылучаць толькі афіцыйныя партыі і грамадскія арганізацыі

Кіраўнік праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч падчас пасяджэння «штаба патрыятычных сіл Рэспублікі Беларусь» выказаў прапанову, як зрабіць так, каб у прэзідэнты ў Беларусі не маглі нават тэарэтычна балатавацца людзі, не зацверджаныя зверху.

Алег Гайдукевіч

Гайдукевіч, вядома, не супраць выбарчай канкурэнцыі, але яна «павінна быць здаровай, шчырай і накіраванай на карысць краіны, а не на шоу і папулізм». Адпаведна з гэтым і прапанова:

«На заканадаўчым узроўні мы вызначылі, што кандыдатам у прэзідэнты можа быць чалавек, які сабраў 100 тыс. подпісаў, але гэтага недастаткова. Акрамя гэтай колькасці подпісаў ён павінен быць вылучаны сістэмнай палітычнай сілай. Ёсць прафсаюзы, ёсць буйныя грамадскія аб'яднанні, ёсць палітычныя партыі».

На яго думку, гэтая дадатковая страхоўка дасць гарантыю, што ў выбарах будуць «удзельнічаць сістэмныя палітычныя сілы, а не пятая калона».

Каментары27

  • Žvir
    09.08.2023
    A aficyjnyja partyi i hramadzianskija arhanizacyi budzie stvarać i zaćviaržać dziejučy prezydent. :))
  • SHOS
    09.08.2023
    Что собачонке сказали, то она и вещает
  • даведка
    09.08.2023
    Кандидаты в президенты, включая откровенных спойлеров, также в обязательном порядке  должны подвергаться независимой психиатрической экспертизе для исключения участия в выборах типов с маниакальными наклонностями.

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Сквер у цэнтры Мінска аблюбавалі бабры, яны ўпарта грызуць дрэвы1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці затрыманняў і ператрусаў на мінулым тыдні10

На «Мілкавіце» ў Хойніках абвяргаюць масавыя палітычныя затрыманні на заводзе

Памёр святар Пятро Карнялюк1

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза2

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі12

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →