Меркаванні22

Ці пайшоў бы Цімур на вайну, каб не жнівень 2020-га?

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апытаў добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, пра тое, як моцна паўплывалі на іх рашэнне пра ўдзел у ваенных дзеяннях падзеі апошніх трох гадоў.

байцы добраахвотнікі Украіна вайна полк Пагоня каліноўцы fighters, volunteers, Ukraine, war, regiment, Pahonja, Kalinovci

Аўтары праекта адзначаюць, што ўзаемасувязь паміж рашэннем беларусаў далучыцца да Узброеных сіл Украіны (УСУ) і траўматычным асабістым досведам удзелу ў беларускіх пратэстах прасочвалася ў асобных інтэрв'ю, якія ў розны час давалі беларусы-добраахвотнікі.

Яны згадваюць гісторыю шаснаццацігадовага Цімура Міцкевіча, які 12 жніўня 2020-га быў затрыманы сілавікамі і падчас допыту збіты да такой ступені, што лекарам давялося ўводзіць хлопца ў штучную кому. Пазней Цімур стаў абвінавачваным па крымінальнай справе. Маці хлопца памерла, а ён прапаў з бальніцы. Толькі праз некалькі месяцаў стала вядома, што Цімур зʼехаў з краіны. У выніку хлопец стаў добраахвотнікам палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК).

Аўтары праекта з дапамогай крызіснага псіхолага склалі шэраг пытанняў, на якія папрасілі адказаць беларускіх добраахвотнікаў. Паводле слоў аўтара, адказы былі накіраваныя на тое, каб раскрыць апытваных праз іх стаўленне да падзей да і пасля жніўня 2020 года, зразумець матыў палітычнай актыўнасці ці неактыўнасці, а таксама даведацца, як яны бачаць найбліжэйшую будучыню.

Усяго інтэрвʼю было ахоплена 15 чалавек, з іх адна жанчына. Толькі двое мелі нейкі армейскі досвед да трапляння ў ПКК.

Інтэрвʼю праводзіў псіхатэрапеўт Дзямʼян Папоў. Ён і крызісны псіхолаг патлумачылі вынікі апытання ў больш шырокім кантэксце беларускага грамадства. Мы прыводзім толькі асноўныя моманты. З усім матэрыялам можна пазнаёміцца па спасылцы

Уцягнутасць у актывізм да пачатку пратэстаў 2020-га

Сярэдні ўзрост суразмоўцаў склаў 30 гадоў. Восем з іх нарадзіліся не раней за 1993 год і ўсё жыццё пражылі пры рэжыме Лукашэнкі. Пры гэтым большая частка суразмоўцаў (9 з 15-ці) былі палітычна актыўныя яшчэ да 2020 года: чацвёра — перыядычна, пяцёра — пастаянна.

Аўтары звяртаюць увагу, што двое добраахвотнікаў праз свой узрост не пагружаліся ў тое, што адбывалася да 2020-га. А яшчэ двое адзначылі, што адчувалі расчараванне ў актывізме.

Незалежна ад удзелу ў палітычнай актыўнасці, як паказвае апытанне, амаль усе ўдзельнікі да 2020-га года мелі сфармаваную пазіцыю ў дачыненні да жыцця краіны.

Што тычыцца выбараў 2020-га, то трое суразмоўцаў прыгадалі, што не верылі, што яны будуць выглядаць неяк інакш, чым усе папярэднія. 12 апытаных згаджаюцца з тым, што ўсё, што адбывалася, іх моцна ўразіла.

Падзеі жніўня 2020-га

Па словах аўтараў, з 15-ці суразмоўцаў 8 прайшлі праз збіванне і катаванні. Практычна ўсе бачылі, як затрымліваюць і збіваюць іншых. Адзін з суразмоўцаў ахарактарызаваў гэта як «дадатковыя пункты гневу». Двое адзначылі, што паваротным пунктам ва ўсведамленні таго, што адбываецца, для іх сталі нават не выбары, а COVID-19 і паводзіны ўладаў у сувязі з ім.

Усе апытаныя гаварылі пра «немагчымасць так жыць далей», жаданне аднавіць справядлівасць, законнасць. У іх расповедах праглядваецца пачуццё салідарнасці з затрыманымі роднымі і сябрамі, незнаёмымі скалечанымі людзьмі.

На погляд псіхатэрапеўта Дзямʼяна Папова, катаванні і жорсткае абыходжанне з затрыманымі ў першыя дні пратэстаў жніўня 2020 года сталі пачаткам сурʼёзнай траўматызацыі грамадства.

Як сцвярджае псіхатэрапеўт, у самой траўме нічога дрэннага няма, яна нават можа стаць рэсурсам і пунктам росту. Пытанне толькі ў тым, ці зможа чалавек з ёй справіцца і пакінуць у мінулым.

Калі ж у чалавека не атрымліваецца пераадолець траўму, то далей яна можа пачаць уплываць на яго і ўсё яго жыццё. У тым ліку могуць развіцца хваравітыя станы. Адно з самых частых расстройстваў пасля падобных падзей — посттраўматычнае стрэсавае расстройства (далей ПТСР).

Паводле слоў Дзям’яна Папова, ПТСР развіваецца ў тых, хто доўгі час знаходзіцца ў сітуацыі бездапаможнасці, тады з большай імавернасцю будуць наступствы.

Паводле слоў крызіснага псіхолага, з якім аўтары працавалі ў межах праекта, падчас аднаўлення важным і ацаляльным можа быць пошук у тым цяжкім моманце гневу ці нейкага іншага пачуцця, якое б паказвала на ўнутраны супраціў.

Аднаўленне пасля такіх цяжкіх падзей можа заняць шмат часу. Першы год можа быць толькі першай часткай пражывання, у якой чалавек можа праходзіць усе стадыі перажыванняў.

Жыццё пасля пратэстаў

З 15-ці апытаных добраахвотнікаў 10 распавялі пра тое, што праз рэпрэсіі і пагрозы арыштаў ім давялося з’ехаць з Беларусі: шасцёра з іх жылі ва Украіне, а чацвёра — у іншых краінах.

Многія знаходзіліся ў цяжкім эмацыйным стане, не знаходзілі падтрымкі і сэнсу жыцця. Двое распавядаюць пра тое, што рыхтаваліся да будучых гвалтоўных дзеянняў — партызанскіх ці пратэсных. Толькі адзін чалавек з самага пачатку адкрыта заклікаў да больш актыўных дзеянняў.

Некаторыя з добраахвотнікаў адзначылі, што жыццё ў эміграцыі ім давалася цяжка, двое згадалі, што ім было складана зразумець, як будаваць сваё жыццё далей.

Як адзначае псіхолаг, эміграцыя, асабліва вымушаная, — вялікі стрэс, які ўплывае на ментальнае здароўе чалавека. А калі ён накладваецца на не цалкам пражытыя папярэднія траўмы, то стан можа пагоршаць.

Да таго ж, нягледзячы на ад’езд з краіны, многія працягвалі заставацца ў кантэксце беларускіх навін, якія поўніліся згадкамі пра новыя затрыманні, гвалт, сацыяльныя і эканамічныя праблемы. У выніку чалавек захрасаў у мінулым і цяперашнім, забыўшыся, што, нягледзячы на жах, які адбыўся, важна працягваць жыць.

Вайна ва Украіне і рашэнне ваяваць

Аўтары праекта адзначаюць, што тры суразмоўцы ўспрынялі пачатак поўнамаштабнай вайны як магчымасць справіцца з пачуццём бездапаможнасці і знайсці сэнс і дзеяздольнасць. Чацвёра загадзя былі гатовыя ваяваць. Яшчэ чацвёра адзначылі, што не хацелі страціць свой другі дом — Украіну. Адзін апытаны адзначыў, што бачыць у вайне шанец перамогі для Украіны і Беларусі. Яшчэ адзін згадаў, што адчуў жах ад усяго, што адбываецца.

Паводле слоў апытаных, матыў стаць добраахвотнікамі ў пяцярых з іх быў прадыктаваны атрыманнем дзеяздольнасці і жаданнем перастаць быць ахвярай, і яшчэ пяцёра заявілі пра магчымасць атрымаць баявы досвед. Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што яго рашэнне было прадыктавана помстай. Гэты чалавек падчас падзей 9—12 жніўня трапіў пад вельмі цяжкія катаванні з боку сілавікоў.

Аўтары заўважаюць, што ўжо амаль тры гады рэжым спрабуе пасадзіць за краты ўсіх і за ўсё, у надзеі, што гэта дапаможа яму застацца пры ўладзе. У беларусаў і беларусак у прамым і пераносным сэнсе звязаныя рукі, таму што ні адзін з негвалтоўных рычагоў ціску не працуе ці працуе не так эфектыўна, як нам бы хацелася.

Хутчэй за ўсё, таму большая частка суразмоўцаў казала пра ўступленне ў шэрагі добраахвотнікаў як пра магчымасць прамога супрацьстаяння абсалютнаму злу.

Уяўленне пра будучыню

Гэтае пытанне, па словах аўтараў, задумвалася адначасова як дыягнастычнае і тэрапеўтычнае. У першым выпадку яно дазваляе ўбачыць, наколькі чалавек можа глядзець у будучыню. А яго тэрапеўтычная функцыя заключаецца ў тым, што нават калі чалавек не можа знайсці адказу, то варта нагадаць яму, што гэта магчыма і будучыня ёсць, нягледзячы на ўвесь жах таго, што адбываецца.

Большасць добраахвотнікаў адзначылі, што ім складана будаваць планы. Таму яны распавядалі пра абстрактныя рэчы: выказвалі меркаванні аб працягласці вайны, казалі пра вызваленне Украіны і потым Беларусі, але ж не казалі асабіста пра сябе. Толькі трое прызналіся ў тым, што пасля заканчэння вайны жадаюць «жыць сваім жыццём».

Аўтары заўважаюць, што існуе вялікая імавернасць таго, што частка суразмоўцаў вырашыла не дзяліцца асабістымі планамі і ўяўленнямі пра будучыню.

Меркаванне крызіснага псіхолага

Крызісны псіхолаг, які ўдзельнічаў у праекце, адзначае, што нельга адназначна адказаць, ці пайшлі б сённяшнія добраахвотнікі на вайну, калі б не падзеі ў Беларусі. Але ў любым выпадку, яны дакладна кінулі камень на шалі «ісці на вайну».

Спецыяліст адзначае, што падзеі пакуль не скончыліся і трэба дачакацца пункта бяспекі. Гэтым людзям у будучыні будуць патрэбныя праграмы дапамогі, рэабілітацыя, тэрапія і пошук сфер, праз якія добраахвотнікі маглі б сябе рэалізаваць, убачыць, што яны запатрабаваныя, што яны важныя і паспяховыя. Важна пераадолець траўму, пакінуць яе ў мінулым і пачаць жыць далей.

Меркаванне псіхатэрапеўта

Псіхатэрапеўт Дзямʼян Папоў адзначыў, што на прыкладзе апытаных беларускіх добраахвотнікаў вельмі добра бачна, што адно з асноўных адчуванняў пасля выбараў 2020 года — гэта пачуццё бездапаможнасці. І таму вайна ім здаецца выйсцем — гэта пра атрыманне дзеяздольнасці.

Паводле слоў спецыяліста, гвалт спараджае гвалт, таму што з гвалтам можна справіцца зазвычай толькі гвалтам. Але траўма можа быць і пунктам росту, і гэта працуе як для аднаго чалавека, так і для грамадства ў цэлым.

Чытайце яшчэ:

«Досвед палітычна матываванага арышту дае самы важны ўрок: ты адзін, ніхто не прыйдзе і не выратуе». Сацыяльная менеджарка падзялілася развагамі

Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі

Студэнтка прааналізавала, як пратэсты паўплывалі на сэксуальнае жыццё беларусаў 

Каментары2

  • mikola
    07.08.2023
    2020....Kolki liosau byla palamana.....Kolki ludzei za Kratami !....
  • Антымікола
    08.08.2023
    mikola, знікні!

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адкрылі беларускамоўны фаст-фуд15

Беларуса будуць судзіць за нож для грыбоў3

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

15-гадовая школьніца ў Расіі памерла пасля сэксу. Імаверная прычына — завялікі пеніс партнёра28

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі6

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →