Затрымалі начальніка аддзела кампаніі. Яго вінавацяць у напісанні ў бот «Нехта»
Цяпер мужчыне, па сцверджаннях ГУБАЗіКа, пагражае да пяці гадоў турмы.
Затрыманага клічуць Іван Панамароў. Яму 36 гадоў, ён мінчук.
Мужчына вучыўся ў 6-й політэхнічнай гімназіі ў Мінску, а пасля пайшоў у мастацкі каледж. Працаваў на розных працах, а ў 2019-м стаў начальнікам аддзела збыту арганізацыі «Сангрыгруп», якая займаецца забеспячэннем на прамысловых і сельскагаспадарчых вытворчасцях.
У базе «Кіберпартызанаў» таксама ёсць адзнака пра тое, што ён працаваў у структурах МУС, але самога запісу ў базе працаўнікоў МУС няма — невядома чаму. Ягоны бацька — пенсіянер міліцыі.
Сілавікі сцвярджаюць, што пасля затрымання здолелі атрымаць фота з пратэстаў з ягонага тэлефона. Таксама быццам бы ён не выдаляў чата з ботам «Нехта», у які даслаў інфармацыю. За гэта ГУБАЗіК пагражае Івану тэрмінам да пяці гадоў турмы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары