У Мінску праходзіць чарговы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
У Мінскім гарадскім судзе сёння распачынаецца суд над Ірынай Скроб, піша «Вясна».
Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу будзе разглядаць суддзя Любоў Сімахіна. Падрабязнасці справы праваабаронцам невядомыя.
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, паводле гэтага артыкула з чэрвеня 2022 года ў Беларусі асудзілі не менш за 65 чалавек на тэрміны ад двух і больш гадоў калоніі.
Каментары