75-гадовы віцебскі дэмакрат Барыс Хамайда ўчора ехаў у Бігосава і хацеў далучыцца да пешай пілігрымкі ў Росіцы. У Росіцы (вёсцы ў Верхнядзвінскім раёне) праходзяць ўрачыстасці да 80-й гадавіны мучанікаў Другой сусветнай вайны, благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.
Наколькі вядома, затрымалі яго памежнікі — Росіца знаходзіцца недалёка ад латвійскай мяжы, таму там бываюць патрулі, якія просяць паказаць дакументы.
Бігосава — гэта апошні чыгуначны прыпынак на беларускім памежжы з Латвіяй, побач знаходзіцца пункт пропуску «Грыгароўшчына — Патэрніекі».
Памежнікі хадзілі па дызелі, правяралі пашпарты. Убачылі, што ў Хамайды вокладка з «Пагоняй». Спачатку паразмаўлялі на агульныя тэмы. А як выйшлі ў Бігосаве на перон, дагналі Хамайду і затрымалі.
Мужчыну завезлі ў Верхнядзвінск.
Каментары