Украіна больш не будзе байкатаваць міжнародныя спаборніцтвы, калі беларусы і расіяне будуць на іх у нейтральным статусе
Міністэрства моладзі і спорту Украіны змяніла тэкст загада аб забароне ўдзельнічаць украінскім спартсменам у спаборніцтвах, дзе прысутнічаюць атлеты з Расіі ці Беларусі. Адпаведны загад апублікаваны на афіцыйным сайце міністэрства, паведамляе «Суспільне».
Цяпер удзел для ўкраінцаў забаронены толькі ў спаборніцтвах, дзе беларусы і расіяне выступаюць
«пад сваімі нацыянальнымі сцягамі, і /або выкарыстоўваюць нацыянальную сімволіку, і/або сваімі публічнымі дзеяннямі або заявамі выказваюць прыналежнасць да Расіі ці Беларусі».
Такім чынам, удзел украінскіх спартоўцаў у міжнародных спаборніцтвах, дзе выступаюць беларусы ці расіяне ў нейтральным статусе, з гэтага часу дазволены.
Каментары