фотаблог Юліі Дарашкевіч2222

1812-ы ўжо не баліць

29 лістапада прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 197‑й гадавіне пераправы арміі Напалеона праз Беразіну.

29 лістапада прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 197‑й гадавіне пераправы арміі Напалеона праз Бярэзіну.

У мерапрыемствах ушанавання памяці загінулых прымала ўдзел французская дэлегацыя на чале з паслом Французскай Рэспублікі Мірэй Мюсо, прадстаўнікі беларускіх уладаў і дыпламатычнага корпусу.

Урачыстасці прайшлі на месцы пераправы французскай арміі цераз Бярэзіну, дзе створаны мемарыял «Брылеўскае поле», а таксама на могілках вёскі Студзёнка, на якіх знаходзіцца брацкая магіла французскіх салдат, загінуўшых падчас падрыхтоўкі пераправы праз раку.

Здзіўляла пазітыўная атмасфера ўрачыстасцяў. Ніводзін з прамоўцаў не дазволіў сабе варушыць мінулае і шукаць вінаватых у той далёкай вайне.

Французы стрымана адзначалі, што агрэсарам ў 1812 годзе з’яўлялася Францыя, а прадстаўнікі мясцовай барысаўскай вертыкалі запэўнівалі прысутных, што і надалей будуць клапаціцца аб помніках салдатам французскага войска.

Напэўна, такое замірэнне магчымае толькі праз 200 год пасля сканчэння вайны. І нам яшчэ доўга чакаць ушанавання беларускімі ўладамі памяці аб загінулых нямецкіх жаўнерах.

Ушанаванне 197‑й гадавіны пераправы Напалеона праз Бярэзіну супала са сканчэннем дыпламатычнай місіі спадарыні Мюрэй Мюсо. Яна запэўніла ўсіх прысутных, што Беларусь застанецца ў яе памяці як краіна цудоўных людзей, а яна сама і далей будзе трымаць сувязь з Беларуссю і беларусамі.

25‑27 лістапада 1812‑га года войска Напалеона пераправілася цераз Бярэзіну, нягледзячы на спробы расійскіх войск спыніць армію. Падчас той пераправы загінула каля 30 тыс. салдат Напалеона. Тых, хто змог пераправіцца, чакалі не менш цяжкія выпрабаванні на шляху да Вільні.

Алесь Пілецкі

Каментары22

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойту? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →