Генпракуратура Расіі прызнала непажаданымі для краіны арганізацыямі латвійскі і нідэрландскі філіялы тэлеканала «Дождь».
«Прынята рашэнне аб прызнанні непажаданай на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі дзейнасці замежных арганізацый SIA TV Rain, Латвія і TVR Studios B. V., Нідэрланды», — паведаміла ведамства.
Паводле звестак Генпракуратуры, арганізацыі створаныя «замежнай журналісткай Наталляй Сіндзеевай, якая мае расійскае грамадзянства (прызнаная замежным агентам), пасля прыняцця Генпракуратурай Расіі і Раскамнаглядам захадаў у абмежаванні доступу да сайта, тэлеканала і старонак у сацыяльных сетках у дачыненні да расійскага ТАА «Тэлеканал Дождь» за сістэматычныя парушэнні законаў пра СМІ і пра інфармацыі», піша «Інтэрфакс».
Пасля сыходу з Расіі «Дождь» адкрыў офіс у Латвіі, аднак пасля таго як была адклікана ліцэнзія на вяшчанне, ён перабраўся ў Нідэрланды.
Каментары
Как говорил Валико Мизандари, "вначале думай, потом говори".