На Магілёўшчыне зноў адкрываюцца «Белдрукі», але падпарадкаванне іх ужо іншае
12 ліпеня 2023 года завяршылася шматгадовая эпапея з банкруцтвам прадпрыемства «Магілёўсаюздрук». Усюды на Магілёўшчыне закрыліся не толькі газетныя шапікі, але часам і адзіныя кнігарні на ўвесь горад, бо ў гэтай вобласці яны таксама належалі «Магілёўсаюздруку». Але цяпер пайшоў адваротны працэс, піша «Магілёў.Media».
Аднак пачынаючы з чэрвеня гэтага года ў Бабруйску, Магілёве і Шклове некаторыя шапікі сталі зноў працаваць. У Бабруйску адкрыліся два раней закрытыя кіёскі, але цяпер ужо пад шыльдай не «Магілёўсаюздрук», а «Белдрук».
Бабруйскія шапікі пры гэтым знаходзяцца ў падпарадкаванні гомельскага філіяла «Белсаюздрука», а шклоўскія — у падпарадкаванні віцебскага.
У Бабруйску цяпер працуюць два шапікі: адзін на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, другі — на праспекце Будаўнікоў. Найбліжэйшымі днямі ў гэтым горадзе будзе адкрыты яшчэ адзін павільён «Белдрук» на вуліцы Ванцэці. Усяго ж пры канцы года пунктаў продажу такога тыпу мае з'явіцца пяць.
У Магілёве гэтых шапікаў працуе ўжо каля дзесяці, і ў іх, як выглядае — мінскае падпарадкаванне.
Каментары