Аршанскія следчыя высвятляюць абставіны гібелі жывёлавода на адной з фермаў раёна, паведаміла Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Паводле звестак Следчага камітэта, трагічны выпадак адбыўся раніцай 22 ліпеня, калі 50-гадовы мужчына пераганяў жывёлу з аднаго сектара ў іншы.
«У гэты час бык падняў мужчыну ўверх і кінуў на падлогу, пасля чаго стаў біць жывёлавода галавой», — сказалі ва ўпраўленні.
Таксама там удакладнілі, што калега пацярпелага адагнаў жывёліну і выклікаў хуткую дапамогу. Але медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць.
Каментары