У Мінску за татуіроўку з нацыянальнай сімволікай затрымалі мужчыну
Сілавікам не спадабаўся герб «Пагоня» на яго руцэ.
Затрыманы — Віктар Нарэйка. Мяркуючы па сацсетках, мужчыну 26 гадоў. Родам ён з-пад Смалявічаў. Раней працаваў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Цяпер дакладнае месца ягонай працы невядомае.
Затрымалі Віктара Нарэйку быццам бы за татуіроўку з «Пагоняй»: па словах сілавікоў, яе заўважылі, калі ён з голым торсам касіў траву. На затрыманне прыехаў САХР. У відэа мужчыну змушаюць сказаць, што ён будзе выводзіць тату.
Мужчына ў відэа кажа, што на яго раней быццам была заведзеная крымінальная справа за перадачу інфармацыі ў чат-бот «Нехта». У відэа дэманструюцца старыя скрыншоты.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары