Вайна33

«Баі пад Запарожжам і Бахмутам — гэта не паўтор Першай сусветнай, а высадка ў Нармандыі»

«Хопіць параўноўваць Украіну з Першай сусветнай». З такім загалоўкам выйшаў новы артыкул Foreign Policy, у якім прыводзіцца больш адпаведная гістарычная паралель.

Траншэі каля ўкраінскага Бахмута. Фота: John Moore / Getty Images

Аўтары артыкула выдання Foreign Policy ад 18 ліпеня выступілі з адкрытай крытыкай масава папулярнага параўнання баявых дзеянняў ва Украіне з аналагічнымі падчас Першай сусветнай вайны.

Прыхільнікі такога параўнання звычайна прыводзяць у якасці довадаў практычна зафіксаваны фронт, бяскрайнія палі, усеяныя згарэлымі дрэвамі і шматлікімі варонкамі ад бомбаў, фатаграфіі прамоклых, задубелых салдат, якія стаяць у траншэях па калена ў гразі.

Гэтыя падабенствы, на думку Foreign Policy, прымушаюць многіх думаць, што цяперашняя сітуацыя на фронце ва Украіне такая ж маналітная і тупіковая, як і больш за стагоддзе таму, і што ўкраінскі контрнаступ асуджаны на правал у кантэксце адсутнасці глыбокага і імклівага прасоўвання ў стан ворага. Але гэта не зусім так.

Украінскія ваяры вядуць бой у траншэях каля Бахмута. Фота: Libkos / AP
Салдаты брытанскай арміі ў траншэях у 1916 годзе падчас Першай сусветнай вайны. Фота: Pen and Sword Books / Getty Images

«Гэта не акопная вайна, гэта Нармандыя 1944 года і баі ў прыгарадах»

Аўтары нядаўняга артыкула прыводзяць іншы гістарычны прыклад, які, па іх меркаваннях, лепш падыходзіць для параўнальнага аналізу і тлумачэння павольнага прасоўвання ўкраінскіх войскаў падчас контрнаступу.

Гаворка ідзе пра высадку саюзнікаў у Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама пра доўгія і, на першы погляд, тупіковыя баі арміі ЗША з немцамі каля французскага горада Сэн-Ло на поўначы Францыі.

Тады ў 1944 годзе амерыканскія салдаты шэсць тыдняў з цяжкімі баямі і без асаблівага прасоўвання спрабавалі прабіць абарону немцаў, каб канчаткова зайсці ў Сэн-Ло для стварэння плацдарма для далейшага наступлення. У выніку, як толькі амерыканцы знясілілі і зламалі некаторыя «непрыступныя» лініі абароны немцаў, тыя адразу ж пачалі поўнае адступленне, і далей фронт рухаўся ўжо імкліва.

Чаму так адбылося і як менавіта тыя падзеі суадносяцца з цяперашнім становішчам фронта ва Украіне?

  1. У адрозненне ад Першай сусветнай, у баях пад французскім Сэн-Ло і ўкраінскім Бахмутам ў бакоў канфлікту не было тэхналагічнага тупіку, калі не было тэхнічнай магчымасці цалкам выкурыць суперніка з абарончых меж, бо ўсе валодалі аднолькавым узроўнем развіцця вайсковых тэхналогій і не маглі адзін аднаго пераадолець. А ўжо падчас Другой сусветнай і вайны ва Украіне заходнія краіны стабільна выкарыстоўвалі ўсё больш прасунутыя тэхналогіі для прарыву.
  2. Тэрыторыя. Войскі ЗША і Украіны, нягледзячы на ​​розніцу ў амаль 80 гадоў, ваявалі на аднолькавай мясцовасці, якая пераважна ўяўляла сабой узгорыстыя прыгарады з мноствам ручаёў, рэк, дрэў і дарог. Гэта зводзіць на нішто перавагу суцэльных і гіганцкіх ліній абарончых траншэй, бо салдаты не могуць бачыць далёка за межамі свайго фронту і флангаў, якія з прычыны мясцовасці значна лягчэй абысці або разбіць.

  3. Шчыльнасць войскаў. Для таго, каб весці акопную вайну, неабходна велізарная колькасць салдат на адну мілю (1,6 кіламетраў) абарончых пазіцый. У першую сусветную такая шчыльнасць складала па 10 тысяч салдат на мілю, але падчас Сэн-Ло немцы мелі паказчык у 1000 чалавек на мілю, а расіяне пад Бахмутам — ўсяго 700. Маленькая шчыльнасць стварае вельмі ўразлівыя месцы ў абароне, бо з-за мясцовасці салдат нельга размеркаваць раўнамерна.

  4. Маральны дух салдат, якія абараняюцца. Перад тым, як прарваць лініі абароны немцаў пад Сэн-Ло, амерыканцы метадычна і павольна вынішчалі іх жывую сілу і тэхніку, зніжалі іх маральны дух. Заняпаду духу яшчэ спрыялі папярэднія няўдачы на ​​фронце, таму калі амерыканцы прарваліся, уся абарона немцаў адразу ж пасыпалася. Тое ж самае адбываецца і ва Ўкраіне, калі расіяне імкліва губляюць тэрыторыі, якія заваёўвалі месяцамі, і калі у тыле адбываюцца турбулентнасці, накшталт мяцяжу Прыгожына.

  5. Час. Украіне дапамагае Захад, які наўпрост у вайне не ўдзельнічае, таму менш схільны да ўнутранай нестабільнасці і стомленасці ад вайны. Захад не адпраўляе свае войскі, страты ў якіх заахвочвалі б іх грамадства тэрмінова патрабаваць і шукаць шляхі адыходу. У Захаду, у адрозненне ад Расіі, ёсць час і магчымасць паступова павышаць стаўкі і нарошчваць дапамогу Украіне, чые байцы з-за змагання за родную зямлю і людзей маюць больш матывацыі не спыняцца да аднаўлення сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і справядлівасці. У Расіі падобнага часу, з прычыны вялізных страт, значна менш.

Армія ЗША падчас штурму пазіцый немцаў каля французскага гораду Сэн-Ло, лета 1944 года. Фота: AP
Украінскія салдаты падчас контрнаступу пад Бахмутам, лета 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP

Каментары3

  • Петч
    21.07.2023
    Абсолютная глупость. После высадки в Нормандии основная задача была удержать плацдарм и наращивать силы. Во время осады сэн-ло на берег высаживались по 100 тыс солдат ежедневно, вместе с сотнями единиц техники. Учитывая, что Германия воевала на 2 фронта, это по сути было делом техники, когда их оборона рухнет. Украина же воюет на пределе своих возможностей.
  • а я сячас вам пакажу...
    21.07.2023
    Петч, а про "пределы возможностей" тебе наверное по зомбоящику рассказали персонажи, которые хотели "Киев за три взять"? 
  • Ноўнэйм
    21.07.2023
    Слава Ўкраіне! Вольны народ абавязкова пераможа варвараў і рабоў з Усходу!

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →