Культура66

«Гэта было маё развітальнае пасланне гораду». У Мінску затынкавалі яшчэ адзін мурал мастака Міці Післяка

У Мінску затынкавалі яшчэ адзін мурал мастака Міці Післяка Dama con l'ermellino («Дама з гарнастаем»), як даведаўся CityDog.io. Гэта апошняя праца Післяка перад эміграцыяй у Амерыку.

Малюнак Dama con l'ermellino з'явіўся ў 2019 годзе па адрасе вул. Чырвонаармейская, 22. Цяпер на ягоным месцы — жоўтая сцяна.

Летась у Мінску зафарбавалі мурал Still Life (вул. Чыгуначная, 31/1), які мастак стварыў яшчэ ў 2017 годзе падчас фестывалю Vulica Brazil.

Як расказаў Міця Післяк у каментары CityDog.io, «Дама з гарнастаем» — гэта ягоны апошні малюнак, зроблены перад ад'ездам у Амерыку.

«Я натхніўся працай Леанарда Да Вінчы «Дама з гарнастаем» і зрабіў сваю версію малюнка, дадаўшы некалькі дэталяў: тэлефон як сімвал існай рэальнасці і вечны спадарожнік чалавека, а яшчэ канверт з квітком на самалёт. Гэта было маё развітальнае пасланне гораду з сімваламі тых, хто пакідаў Мінск разам са мной: мая жонка (ужо былая) Наташа і трое нашых катоў».

Са слоў мастака, гэта праца была зробленая без узгаднення з адміністрацыяй раёна, і, як ён сам адзначае, яму вельмі прыемна, што амаль 4 гады існавала ў Мінску і камунальнікі яе не чапалі.

На пытанне, як Міця рэагуе на тое, што мурал усё ж такі затынкавалі, мастак адказаў, што вялікіх перажыванняў з гэтай нагоды ў яго няма.

«Знаходзячыся ў іншай краіне, складана блізка ўспрымаць тое, што адбываецца ў іншай частцы планеты. Стараюся думаць пра той момант, калі змагу вярнуцца ў Мінск і зрабіць што-небудзь яшчэ».

Чытайце таксама:

«Сяброў няма. Партнёркі таксама. Кантактую толькі з мамай». Чаму нам складана заводзіць сяброў і што з гэтым рабіць — тлумачыць псіхолаг

«Самыя небяспечныя — танныя кроплі, якія пасля яшчэ сцякаюць па гартані». Мінчанкі — пра тое, як спрабавалі пазбавіцца ад залежнасці ад кропель для носу

Каментары6

  • Я
    14.07.2023
    Дзікая, хамская краіна. Таму і кіруюць ёй самазванцы і забойцы.
  • ДК
    14.07.2023
    лукашенка, тебе не надоело издеваться над Народом Беларуси?!?!?!
  • Па
    14.07.2023
    Не здзiyляйцеся, у нас яшчэ мастакоу забiваюць.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →