Беларуская Рада культуры ладзіць збор памяці Алеся Пушкіна, каб падтрымаць сям’ю мастака, каб не пакінуць іх сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю.
Ініцыятыва таксама хоча паспрыяць працы з творчымі напрацоўкамі мастака: варта сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі.
Як падтрымаць
***
Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.
Як стала вядома, у яго была прабадная язва, яму своечасова не дапамаглі ў турме.
Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года і праз год асудзілі на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК) і распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК). Спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродне.
У яго засталіся чацвёра дзяцей.
Каментары