Грамадства1212

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

Ход справе супраць мастака Алеся Пушкіна, які загінуў у няволі, далі прарасійская актывістка і абласны чыноўнік.

Віктар Пранюк і Вольга Бондарава. Фота: slonves.by, скрын з ютуб-канала Вольгі Бондаравай

Нагодаю для зняволення Алеся Пушкіна стаў партрэт пасляваеннага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Карціна была выстаўленая ў гродзенскім прыватным Цэнтры гарадскога жыцця. На ёй мастак ахарактарызаваў Жыхара як чалавека з беларускага супраціву, змагара з бальшавікамі.

Раней за пракуратуру на выставу накінулася серыйная скаржніца і прарасійская актывістка Вольга Бондарава. З яе даносу пачаўся пераслед Алеся Пушкіна.

Пагутарыць з Бондаравай «Нашай Ніве» не ўдалося. На тэлефанаванні яна не адзываецца.

У каментары намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк абяцаў, што «выпадак» будзе «старанна вывучаны і атрымае прынцыповую ацэнку».

Чыноўнік Віктар Пранюк паходзіць з гродзенскай глыбінкі. Ён нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Пяскі Лідскага раёна.

Віктару Пранюку ўручаюць хлеб і соль ад падначаленых. Фота: region.grodno.by

У 2003 годзе Пранюк стаў самым маладым дырэктарам першага ў Лідзе і раёне ліцэя. Ліцэй падаваўся як установа адукацыі новага тыпу, а кіраўніка лічылі аўтарам складання яго гуманістычнай канцэпцыі. Навучэнцы ліцэя штогод выбіраюць сабе прэзідэнта.

Кар’ера настаўніка для Пранюка скончылася ў 2011 годзе, калі яго прызначылі намеснікам кіраўніка Лідскага райвыканкама.

У 2015 годзе падчас прэзідэнцкай кампаніі Пранюк дыскутаваў з кандыдаткай на прэзідэнцтва Таццянай Караткевіч. З ім яна сустрэлася ў 10-тысячным мястэчку Бярозаўка.

Віктар Пранюк (на пярэднім плане) і Таццяна Караткевіч. Фота: svaboda.org

Пранюку не спадабалася ідэя Караткевіч, каб чыноўнікаў выбіралі.

У 2019-м, калі перыяд лібералізацыі завяршаўся, Віктар Пранюк тлумачыў неабходнасць усталявання ў Лідзе помніка Гедыміну.

У 2019 годзе Лукашэнка прызначыў Віктара Пранюка намеснікам старшыні аблвыканкама. Ён курыруе ідэалогію і сацыяльна-культурныя пытанні.

На чыноўніцкую кар’еру Пранюка ў аблвыканкаме прыпала пандэмія, выбары, пратэсты і тэрор.

Тады чыноўнікам перадалі патрабаванні аб адстаўцы Лукашэнкі, кіраўнікоў МУС, арышце сяброў ЦВК ды вызваленні палітычных зняволеных. Кіраўніцтва гарвыканкама адмовілася выйсці да пратэстоўцаў.

Мігранты ў цэнтры «Брузгі». Фота: БелТА

У 2022 годзе Пранюка паставілі кіраваць праўладнай «Белай Руссю». На адным са сходаў ён заяўляў, што аб’яднанне павінна «ўзяць актыўны ўдзел у арганізацыі выбарчай кампаніі» ў мясцовыя саветы і Палату прадстаўнікоў.

Даведацца, як Віктар Пранюк успрыняў навіну пра смерць зняволенага Алеся Пушкіна, не ўдалося. У аблвыканкаме паведамілі, што чыноўнік да 28 ліпеня ў водпуску.

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер спачатку пакаранне адбываў у івацэвіцкай калоніі, а потым быў пераведзены на турэмны рэжым у Гродна. Палітвязень памёр у ноч на 11 ліпеня ў шпіталі, куды яго даставілі ў непрытомным стане.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа» — Ціханоўская пра Пушкіна

Хто такія вамбаты? Як лукашыстаў падзяліла на два лагеры адно пытанне

Каментары12

  • Брэст сіла
    12.07.2023
    Намеснік старшыні аблвыканкама па ідэалогіі - гэта не проста вінцік. Гэта чалавек, які канкрэтна даводзіць старшыням выбарчых камісій, які працэнт трэба напісаць. Непасрэдны ўдзельнік фальсіфікацыі выбараў і ўзурпацыі ўлады. За тое і даюць сінекуру ў "Савеце Рэспублікі". У яго на руках кроў нашых дзяцей, і ўкраінскіх дзяцей таксама.
  • Paliašuk
    12.07.2023
    Воля Бо. усёй сваёй бурлівай дзейнасцю заслугоўвае сустрэць годнага кавалера - афіцэра-падводніка, аматара бегу з паўднёвага горада, каб хадзіць з ім на канцэрты - напрыклад, Кабэйна ці Мэрк'юры, а мо больш патріотічно - Зыкінай. Залежыць ад густу. Каб ужо не губляла сілы на нас, "сапсаваных палякамі ісконно русскіх", а каб знайшла сваё месца канчатковай прыпіскі ды супакоілася.
  • Ў
    12.07.2023
    C бондаревой-то все понятно, а вот этот чиновник, что самое интересное, производит вполне нормальное впечатление - вполне компетентный, не злобный, без лишних заскоков и т.д., делает свою работу наверное неплохо в рамках должностных инструкций, а что и этого выходит - не его разумения дело... Вот именно об этом и говорится - "банальность зла". Такой своего рода Эйхман-лайт-лайт, и это мне кажется самое страшное. В общем-то не так много шагов осталось и до газовых камер, с чем нас и поздравляем. Алесю Пушкину земля пухом и вечная память...

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →