Свет3131

«Мы не Amazon». Брытанскі міністр абароны просіць Украіну быць больш удзячнай за аказаную дапамогу

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес заклікаў Украіну выказваць больш падзякі партнёрам за аказаную вайсковую падтрымку замест таго, каб пастаянна ставіць патрабаванні па разблакаванні новых відаў узбраенняў. Пра гэта ён сказаў падчас размовы з журналістамі на палях Віленскага саміту НАТА ў сераду, як піша «Еўрапейская праўда».

Бэн Уолес (злева) з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

Гаворачы пра тое, ці не паўплывае на баявы дух украінскіх вайскоўцаў адмова Альянсу назваць канкрэтныя часавыя межы прыняцця Украіны, кіраўнік брытанскага Мінабароны заявіў, што не верыць у гэта, пасля чаго сказаў, што Кіеў заўсёды просіць большага.

«Тут ёсць невялікая перасцярога: ці падабаецца нам гэта або не, людзі хочуць бачыць падзяку. Мая парада ўкраінцам: часам вы пераконваеце краіны адмовіцца ад уласных запасаў [зброі], і так, гэта — высакародная вайна, і мы бачым, што вы ваюеце не толькі за сябе, але і за нашы свабоды», — сказаў Уолес.

«Але часам вам даводзіцца пераконваць заканадаўцаў у Кангрэсе ЗША, вам даводзіцца пераконваць палітыкаў у іншых краінах, якія сумняваюцца, што вы ведаеце, што гэта таго варта, што яно таго варта і што яны нешта за гэта атрымаюць», — дадаў ён.

Міністр пасля гэтага ўспомніў, што часам чуе «бурчанне» ад амерыканскіх заканадаўцаў адносна падтрымкі Украіны: маўляў, «мы падалі 83 мільярды даляраў ці колькі там; ведаеце, мы не Amazon».

Ён расказаў пра свой візіт у чэрвені мінулага года.

«Я сказаў украінцам у мінулым годзе, калі ехаў 11 гадзін у [Кіеў] і атрымаў пералік [зброі], я сказаў, што я не Amazon», — дадаў ён.

Раней стала вядома, што ўрад Вялікабрытаніі падрыхтаваў пакет аб'ёмам амаль 65 мільёнаў даляраў на рамонт украінскай тэхнікі, а таксама на стварэнне Цэнтра рэабілітацыі для вайскоўцаў.

Каментары31

  • Dzianis
    12.07.2023
    ды якая ўдзячнасць. ЕС і Амерыка ў іх яшчэ і вінаватыя будуць, калі контрнаступ так і не адбудзецца ў такім маштабе, як чакалі. Зеля на сябе адказнасць за правалы браць не звык
  • Жвір
    12.07.2023
    гэта прэм'ер той павінен быць удзячны Украіне, што расейскія бамбавікі больш не набліжаюцца да паветранай прасторы ЮК... і ў Кіеве таксама не Амазон.
  • mikola
    12.07.2023
    Dobra skazau. Vygljadae sto Zahad,USA,EU nesta Vinny Ukraine ! Dapamagaiuc-Vjalika IM padzjaka !

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года6

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Казань2

Сёння самы кароткі дзень у годзе і самая доўгая ноч1

Школьніка затрымалі за інтэрнет-афёру на 90 тысяч рублёў

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года6

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Галоўнае
Усе навіны →