Літва перакрыла рух у пункце пропуску «Меднікі» — Памежны камітэт
Сёння ў 13.00 літоўскі бок у аднабаковым парадку спыніў афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску Меднікі (па-літоўску Мядзінінкай) — з беларускага боку ён называецца Каменны Лог.
Беларускі бок гатовы ажыццяўляць пропуск асоб і транспарту, як паведамляе Беларускі памежны камітэт. Акрамя таго, Камітэт кажа, што «ўся адказнасць за абвастрэнне абстаноўкі на мяжы і ўтварэнне чэргаў ляжыць на літоўскім баку».
Магчыма, гэта звязана з самітам NATO, што пройдзе ў Вільні 11—12 ліпеня.
Учора стала вядома, што Літва аднавіла памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй. Усяго адкрыта сем КПП: два на мяжы з Польшчай і пяць — на мяжы з Латвіяй. Кантроль таксама аднаўляецца ў порце Клайпеды і ў аэрапортах.
Каментары
Хутка атрымаецца, што адна Беларусь ва ўсім вінаватая