Пункт пропуску «Меднікі» (Мядзінінкай) на мяжы з Беларуссю закрылі праз спрэчку аб мігранце, як піша Reform.by.
«Разгарнулася спрэчка наконт мігранта, які сядзеў у нейтралцы, літоўцы папрасілі вярнуць яго назад у РБ, нашы не прынялі, ну і літоўцы закрыліся», — пішуць у тэлеграм-чаце, прысвечаным мяжы Беларусі з ЕС.
Беларускі ДПК сёння паведаміў, што ў 13:00 літоўскі бок «у аднабаковым парадку спыніў афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску «Меднікі» (Мядзінінкай) насупраць пункта пропуску «Каменны Лог».
Каментары