Свет

Памёр рэжысёр культавай расійскай перадачы «Куклы» Рыгор Любаміраў

Рэжысёр Рыгор Любаміраў памёр ва ўзросце 69 гадоў, як паведаміў саюз кінематаграфістаў Расіі.

Рыгор Любаміраў нарадзіўся 22 лістапада 1953 года ў Ленінградзе. Скончыў філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кінашколу FEMIS у Парыжы.

Працаваў на тэлеканалах НТВ, ТБ-6 і «Расія». Быў сцэнарыстам і рэжысёрам вельмі папулярнай перадачы «Куклы», якая выходзіла на яшчэ дэмакратычным і незалежным НТВ у 1994-2002 гадах у прайм-тайм. Адным з першых сцэнарыстаў быў Віктар Шандаровіч, а ў 1995-1999 гадах агучваў герояў будучая зорка расійскага кіно Сяргей Бязрукаў.

У перадачы высмейвалася расійская палітычная рэчаіснасць. Прысутнічаў там і персанаж Аляксандра Лукашэнкі. 

У прыведзеным відэа 1999 года расказваецца, як Лукашэнка паехаў аб'ядноўвацца ў Расію, а пасля таго, як Ельцын адмовіўся, ён едзе да Біла Клінтана, прапанаваўшы стварыць агульную з ЗША дзяржаву. 

Любаміраў быў таксама рэжысёрам і аўтарам ідэі першага расійскага рэаліці-шоу «За шклом», прадзюсарам серыялаў «Рублёўка.Live», «Сталін.Live», «Самотны воўк», «Лесвіца ў нябёсы» і іншых, як піша Kommersant.ru.

Каментары

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →