Пакуль адзіны хлопец, які набраў 400 балаў на сёлетнім ЦТ, жыве ў Наваполацку
Марк Мацкевіч з Наваполацка набраў максімальныя 400 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Пакуль ён адзіны вядомы хлопец з такім паказчыкам ва ўсёй Беларусі, пішуць «Витебские вести». Тры іншыя абітурыенты, якія сёлета паказалі максімальны вынік — дзяўчаты.
Марк скончыў 12-ю наваполацкую школу. Ён набраў максімальныя балы на ЦТ па рускай мове і матэматыцы. Таксама ў яго найвышэйшы бал у атэстаце і аўтаматычныя 100 балаў па фізіцы, бо ён мае па гэтым прадмеце дыплом рэспубліканскай алімпіяды.
«Па кожным прадмеце я рыхтаваўся разам са школьнымі настаўнікамі і самастойна, рэпетытараў у мяне ніколі не было, — расказаў Марк. — Даведаўшыся свае вынікі, я ў першую чаргу падзяліўся радасцю са сваімі настаўнікамі».
Марк захапляецца праграмаваннем, з'яўляецца выпускніком дзвюх змен Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, а паступаць плануе на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі ў БДУ.
Раней стала вядома, што максімальныя 400 балаў на тэсціраванні набралі Паліна Дычак з Ліды, Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна і Мілена Васько з Мазыра.
Рэктар Полацкага ўніверсітэта прызнаў, што большасць выкладчыкаў у 2020-м падтрымалі пратэсты
«Можаце не ўступаць, але навошта бацькам марнаваць грошы на арэнду кватэры?» У МДЛУ палохаюць, што без членства ў прафсаюзе і БРСМ не заселяць у інтэрнат
«Дачка марыла стаць настаўнікам гісторыі, а сёння марыць з'ехаць з краіны». Бацькі беларускіх школьнікаў расказалі, якія планы цяпер у іхніх дзяцей
Каментары