Апоўдні 26 чэрвеня ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у легкавым аўтамабілі на пад'язной пляцоўцы да будынка Лядовага палаца ў Пружанах, як піша «Ганцавіцкі час».
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, то высветлілася, што легкавы аўтамабіль цалкам ахоплены агнём. Таксама існавала пагроза ўзгарання самога будынка Лядовага палаца.
У выніку пажару агнём знішчаныя маторны адсек, салон, пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё кузава аўтамабіля. У будынка Лядовага палаца пашкоджаныя два вокны, вонкавы вентыляваны металічны фасад плошчай 3 м². Акрамя таго, закураная вонкавая сцяна на плошчы 15 м².
Пацярпелых у выніку няма, а прычына пажару высвятляецца.
Каментары