Грамадства22

«Кожную раніцу чытае Біблію на беларускай мове». Як трымаецца ў СІЗА Андрэй Дзмітрыеў

Мінскі гарадскі суд у пятніцу разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд, вынесены палітыку, лідару ліквідаванай партыі «Гавары праўду» Андрэю Дзмітрыеву.

Андрэй Дзмітрыеў пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Мінск, 14 ліпеня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Суддзя Анжэла Касцюкевіч пастанавіла пакінуць прысуд, вынесены 6 красавіка, у сіле і без зменаў. Палітык павінен будзе адбыць паўтара года пазбаўлення волі за свой удзел у пратэстах.

Цяпер, калі апеляцыя разгледжаная, Андрэя Дзмітрыева павінны неўзабаве перавесці ў калонію. Ужо амаль паўгода ён знаходзіцца ў СІЗА-1 Мінска.

«Раніца пачынаецца з Бібліі на беларускай мове. Вучыцца маляваць, пісаць левай рукой. Чытае адну кнігу на тыдзень. Праходзіць каля 8000 крокаў у дзень», — расказалі «Люстэрку» яго блізкія.

Нагадаем, Дзмітрыева затрымалі 11 студзеня і абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў 2020 года. У дадатак да гэтага Следчы камітэт заявіў, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржмяжу Беларусі, з іх 33 — пасля 2020 года», а яго кантакты з прадстаўнікамі палітычных колаў Еўропы і ЗША нібыта могуць сведчыць пра «каардынацыю яго дзейнасці з-за мяжы».

Аднак на судзе гэтыя абвінавачванні не прагучалі. Як заявіла пракурор, Дзмітрыеў тройчы ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых акцыях у Мінску з 23 жніўня да 6 верасня 2020 года, «далучаўся да групы людзей, якія груба парушаюць грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарогі, што пацягнула парушэнне працы транспарту, заклікаў да парушэння парадку, ягоныя дзеянні былі накіраваныя на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве». У выніку палітыка прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК.

У пачатку мая ў Андрэя Дзмітрыева памерла маці, якая цяжка перажывала зняволенне сына. На пахаванне яго не адпусцілі.

Каментары2

  • Ёсік
    26.06.2023
    Хто на пасатах салярку вывозіць, да вас у пракурора можа быть пытаньне - столькі разоў мяжу пераязджаеце.
  • кісё
    26.06.2023
    а да Латушкі няма ніякіх пытанняў?

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў13

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра2

Злодзей пакінуў скрываўленыя штаны на месцы злачынства. Па іх яго і знайшлі2

Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету4

МЗС: Украіну не папярэджвалі пра тэлефанаванне Трампа Пуціну2

Чэргі на польскай мяжы зніклі1

Сябры спевака Дзядзі Вані пацвярджаюць: ён у СІЗА1

Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction

Алексіевіч: Пазняк ніяк не можа пагадзіцца, што яго час прайшоў126

У IT-вёсцы пад Мінскам прадаюць стыльны дом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў13

«Найгоршы канцэрт у маім жыцці»: беларуска паскардзілася на выступ «Іванушак» у Мінску і набрала 2 мільёны праглядаў

Галоўнае
Усе навіны →