Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Жалезнага рыцара — найвышэйшай узнагародай БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра ўзнагароджанне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера ордэна Жалезнага рыцара.
Ордэн Жалезнага рыцара — найвышэйшая вайсковая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле статута ордэн ёсць аб’яднаннем кавалераў, адзначаных «за выбітнае паспяховае кіраванне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак», паведамляецца на сайце Рады БНР.
Ордэн быў заснаваны ў 1949 годзе дэкрэтам старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка. Ордэн Жалезнага рыцара трактуецца Радай БНР як беларускі пераемнік ордэна Virtuti Militari, заснаванага ў апошнія гады ВКЛ і Рэчы Паспалітай, кавалерам якога быў Тадэвуш Касцюшка.
Гэта першае вядомае прысуджэнне тытула кавалера ордэна Жалезнага рыцара з 1952 года.
Каліновец, былы лідар патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Міраслаў Лазоўскі загінуў пад Бахмутам 16 мая. Ён ваяваў у складзе палка Каліноўскага.
Чытайце таксама:
«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель
«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага
Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага
Каментары