Усяго патроху55

Сем прычын, чаму Непал — не найлепшая краіна для падарожжа

З-за смогу ў Непале амаль не відаць гор, а еўрапейцаў мясцовыя жыхары часта разглядаюць толькі як крыніцу грошай. Перабоі з электрычнасцю, спецыфічны транспартны рух, не заўсёды гігіенічна прыгатаваная ежа — Непал спадабаецца, толькі калі вы гатовыя да пагранічна незвычайных уражанняў.

Marchemo, Solu Khumbu, Nepal
Марчэма, раён Солухумбу, Непал. Фота: Дзідзье Марці / Getty Images

Аўтар Die Welt першы раз трапіў у Непал у пачатку пандэміі — і яму вельмі спадабалася падарожжа па Гімалаях у адзіночку. Цяпер ён вырашыў паўтарыць гэту вандроўку, але атрымаў зусім іншы досвед. У сваім артыкуле ён называе сем прычын, чаму страціў цікавасць да гэтай прыгожай краіны ля падножжа гор.

1. Турысты больш не могуць хадзіць па Гімалаях у адзіночку

З 1 красавіка 2023 года Непальская турыстычная асацыяцыя (NTB) забараніла адзіночныя паходы ў Гімалаі. Цяпер турысты могуць падарожнічаць па Гімалаях толькі з ліцэнзаваным горным гідам. Такая вандроўка павінна быць забраніраваная праз турыстычнае агенцтва.

Афіцыйна гаворыцца, што гэта зроблена для бяспекі гасцей, бо штогод адбываецца некалькі знікненняў турыстаў і аварый. Аднак, па даных сайта Missing Trekker, толькі нямногія са згаданых выпадкаў звязаныя з пешым турызмам у адзіночку.

Рэальная мэта забароны, як кажа Марцін Лявіцкі, — даць занятасць большай колькасці горных гідаў і такім чынам прыцягнуць большую колькасць грошай у сферу турызму.

Аднак для падарожніка наяўнасць гіда не толькі цягне за сабой істотна большыя выдаткі, але і абмяжоўвае свабоду выбару: многія гіды ўключаюць у свае туры плату за тыя гатэлі і рэстараны, з якімі яны супрацоўнічаюць.

2. Да турыстаў ставяцца як да «хадзячых банкаматаў»

Непал — адна з самых бедных краін Азіі. Звычайны даход складае каля 15 тысяч непальскіх рупій — гэта 105 еўра за шэсць дзён працы на тыдзень.

Турыстаў з Заходняй Еўропы разглядаюць у Непале найперш як крыніцу грошай. Ты не толькі плаціш як турыст, але людзі таксама пастаянна падыходзяць да цябе на вуліцы і просяць гатоўку.

3. Ветлівасць ці бізнэс?

У Непале цяжка разабрацца, хто выказвае да цябе шчырую прыязнасць, а хто проста робіць бізнэс.

Напрыклад, вы не можаце прайсці па цэнтры Катманду, не пагаварыўшы з гандлярамі. Прычым яны будуць запэўніваць, што не маюць мэты штосьці прадаць, а хочуць проста папрактыкаваць англійскую мову. Аднак вы нават не заўважыце, як апыняцеся ў краме ці галерэі, дзе вам пачнуць прапаноўваць тавар. Ад такіх сяброўскіх зазывал давядзецца адбівацца ўвесь час.

4. Ежа можа выклікаць праблемы са страўнікам і кішэчнікам

Каб не займець праблем са страўнікам, лепш вельмі ўважліва падысці да выбару кавярняў і рэстарацый, дзе вы будзеце есці.

На жаль, такая магчымасць у Непале ёсць не ўсюды: падчас паходаў у горы ядуць тое, што трапіцца ў дарозе, а трапляецца не заўсёды найлепшае. Падчас пешых прагулак гэта можа яшчэ больш аслабіць арганізм, таму бярыце з сабой сухі паёк.

5. Падарожжа на аўтобусе — катаванне

Вы можаце сесці ў найлепшы турыстычны аўтобус замест кепскага мясцовага або замовіць нешта накшталт таксі — аднак гэта не адменіць небяспечных гравійных дарог, поўных выбоін. Падскокванні аўтобусаў могуць быць настолькі вар'яцкія, што ваш крокамер у смартфоне налічыць тысячы крокаў.

Акрамя таго, на дарогах уздымаецца пыл, што выклікае жаданне добраахвотна надзець ахоўную маску. Пасля некалькіх гадзін язды аўтобус цалкам пакрываецца чорным пылам.

Pokhara, Nepal
Покхара, Непал. Фота: Петэр Кэйд / Getty Images

6. Смецце

Балюча глядзець, як непальцы забруджваюць прыроду, хоць яны і ўвесь час кажуць, што ганарацца ландшафтам сваёй краіны.

Па словах Лявіцкага, калі ён спытаўся ў маладога жыхара горнай вёскі, чаму той толькі што выкінуў пустую пластыкавую бутэльку ля сцежкі, ён пачуў у адказ: «Усё добра». Сумна, што нават маладое пакаленне ў Непале не асабліва клапоціцца пра навакольнае асяроддзе.

7. Часам гор проста не відаць з-за пылу

Напэўна, кожны, хто едзе ў Непал, хоча ўбачыць горы. Але гэта не так проста, не таму, што іх няма, а таму, што яны часта нябачныя з-за забруджанага паветра.

Прынамсі, у ніжніх рэгіёнах, паміж 1—2 тысячамі метраў над узроўнем мора бачнасць абмежаваная, бо ў засушлівыя часы пыл, падняты з грунтавых дарог, і выхлапныя газы засланяюць краявіды, як густы туман. 

У Непале вас могуць падсцерагаць і іншыя нечаканасці: перабоі з электрычнасцю, кепскае жытло і абсурдны транспартны рух з кіроўцамі-камікадзэ. На жаль, усе гэтыя моманты робяць адпачынак у гэтай краіне не найлепшым варыянтам, тым больш у свеце шмат іншых месцаў з прыгожымі горнымі краявідамі.

Аднак калі вас усё ж прыцягваюць самыя высокія вяршыні свету, проста падрыхтуйцеся да складанасцяў, якія вас могуць падпільноўваць на шляху.

 Чытайце яшчэ:

Цяпер «Беларускія Мальдывы» можна наведаць афіцыйна

У гэта складана паверыць, але ў Хельсінкі ёсць парк Леніна

Расказваем пра класную лакацыю ў цэнтры Тбілісі, пра якую ведае мала хто з турыстаў

Каментары5

  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.06.2023
    Адкрыю вам таямніцу: "спадабаецца, толькі калі вы гатовыя да пагранічна незвычайных уражанняў" - так можна казаць пра амаль любую іншую краіну ў паўночнай Азіі.
    Але дадам пыл ці смог не асноўная прычына, чаму не відаць гор - вільготнасць паветра шмат больш спрыяе малой бачнасьці
    Навогул ці едуць туды "адпачыць"? Якраз за незвычайнымі ўражаннямі і едуць)
  • mikola
    24.06.2023
    Ne, nam taki *turyzm* Ne patreben ! Espanie-geta Super....byli 6 razou ci bolei....Mozna ehac.....Ranei  byla mnoga raseicau....Zaraz im zakryli darogu....Jany kinulisja u Turcyiu...
  • Просто мимо проходила
    25.06.2023
    Вернулись 30 августа из Непала в Алмату. Горы прекрасны. Ну подумаешь автобус трясется. Ну грязища и нищета так это Азия. Скажите что вы не европейцы и цена мож понизится. Ела почти все в походе у местных, в Катманду момошки за 100 рупий из подворотни и ниче, проблем не было.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»17

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду5

У Новай Баравой машына на поўным ходзе збіла двух пешаходаў7

Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»20

Стала вядома прыблізнае месца падзення расійскага БПЛА ў Калінкавічах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»17

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →