Эканоміка1717

«Гатовыя ўзяць пенсіянераў». Паглядзелі, што дзеецца з вакансіямі, іх колькасць вас здзівіць

Масавая эміграцыя выклікала кадравы голад у прамысловасці. Прадпрыемствы шукаюць тысячы работнікаў. МТЗ і МАЗ у лідарах.

На беларускім рынку працы нарастае дэфіцыт. Фота: «Наша Ніва»

На 1 чэрвеня 2023 года, паводле Міністэрства працы, наймальнікі шукалі 118,5 тысячы работнікаў.

У сакавіку лічба была ніжэйшай — 103 989.

У лідарах па колькасці вакансій — прадпрыемствы Мінска. Ім не хапала 31 тысячу работнікаў.

У сакавіку для мінчукоў вакансій было меней — 27 080.

МАЗ

Аўтамабільны холдынг на чале з МАЗам і мноствам раскіданых па краіне філіялаў ды арганізацыяў сацыяльнай інфраструктуры шукае 2200 работнікаў.

358 вакансій у электроннай службе занятасці з'явілася з 11 красавіка 2023 года.

Прадпрыемству бракуе спецыялістаў інжынерных прафесіяў і звычайных рабацяг: зваршчыкаў, маляроў, слесараў, зборшчыкаў.

За 10 месяцаў недахоп працаўнікоў на прадпрыемстве вырас амаль удвая. У верасні мінулага года МАЗу былі патрэбныя 1166 работнікаў. Бракавала тых жа інжынераў і прадстаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў.

У 2021 годзе ў холдынгу працавала 14 тысяч чалавек.

Трактарны завод

Мінскі трактарны завод шукае 1994 работніка. 250 вакансій дадалі з 19 чэрвеня.

Трактарнаму патрабуюцца 233 спецыялісты з вышэйшай адукацыяй: інжынеры, начальнікі ўчасткаў, эканамісты, праграмісты. 1710 працаўнікоў прадпрыемства гатовае ўзяць з сярэдняй адукацыяй.

Для 16-тысячнага завода запатрабаваная колькасць работнікаў выглядае фантастычнай.

У лютым 2022 года адкрытых вакансій было 362.

Ілюстрацыйнае фота

На Мінскім трактарным заводзе арышты і звальненні ўдзельнікаў руху за свабодныя выбары і за сумленны падлік галасоў у 2020-м былі асабліва масавыя. Дзясяткі паведамленняў пра гэта з'явілася ў каналах сілавікоў.

Магілёўшчына

На 1 чэрвеня рэгіёну не хапае 12,5 тысячы работнікаў. У студзені вакансій было 10 117, у сакавіку іх пабольшала да 10 714.

Днямі Дзяржкантроль прызнаў, што з уплывам санкцый і стратай рынкаў збыту прадукцыі мясцовай гаспадарцы бракуе кваліфікаваных кадраў.

Кантралёры назвалі два мясцовыя прадпрыемствы, дзе, як вынікае, сітуацыя з працоўнай сілаю выглядае бядотнаю.

Асіповіцкаму заводу транспартнага машынабудавання патрабуецца сотня работнікаў: электразваршчыкі, слесары, фрэзероўшчыкі, маляры, а таксама інжынеры.

Адміністрацыя гатовая браць на працу нават пенсіянераў.

У 2020 годзе былы дырэктар завода Сяргей Кузьміч запэўніваў, што праблемаў з кадрамі няма. Тады на прадпрыемстве працавалі 435 чалавек. Такім чынам, сёння прадпрыемства недаўкамплектаванае прыблізна на чвэрць.

Цяпер на прадпрыемстве новы кіраўнік — Мірза Чалоян. Раней ён кіраваў Асіповіцкім вагонабудаўнічым заводам, які сёлета абвясцілі банкрутам.

Прадукцыя Магілёўскага вагонабудаўнічага завода. Ілюстрацыйнае фота: mogvagonzavod.ru

Магілёўскаму вагонабудаўнічаму заводу патрэбныя амаль 50 работнікаў.

У студзені кіраўніцтва прызнавала, што за год прадпрыемства знайшло 76 новых работнікаў, але адкрытых вакансій хапала. Найбольш запатрабаванымі былі токары, зваршчыкі, слесары. Спецыялістаў гэтых прафесіяў называлі «золатам».

Два гады таму сітуацыя з кадрамі была такой жа. Тады кіраўніцтва забараніла звальняць работнікаў да адпрацоўкі імі кантрактаў.

На прадпрыемстве працуе блізу 470 чалавек. Яно спецыялізуецца на вырабе вагонаў для транспартавання зерня, цэменту, мінеральных угнаенняў.

Гомельшчына

Гомельскай гаспадарцы не хапае 13,8 тысячы работнікаў. За два апошнія месяцы колькасць незанятых месцаў вырасла на тысячу. У сакавіку вакансій было 12 771.

Беларускі металургічны камбінат шукае 91 работніка. 25 вакансій дадалі за апошнія два тыдні.

Прадпрыемству патрэбныя спецыялісты з агульнай сярэдняй адукацыяй, гатовыя працаваць з вадкім металам. Патрабуюцца таксама кіроўцы, наладчыкі абсталявання.

У верасні 2022 года прадпрыемства шукала больш за 80 работнікаў, пераважна з вышэйшай адукацыяй.

На прадпрыемстве працуюць каля 11 тысяч чалавек.

Некалькі дзясяткаў былых работнікаў завода — палітзняволеныя. У 2020 годзе жыхары Жлобіна інтэнсіўна пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў, удзел у пратэстах масава бралі рабочыя.

У адным з цэхаў Беларускага металургічнага завода. Ілюстрацыйнае фота: belsteel.com

Вытворчаму прадпрыемству «Беларуснафта» з офісам у Светлагорску не хапае 45 работнікаў.

Наймальніку дастаткова, каб яны мелі сярэднюю адукацыю, але былі навучаныя запатрабаванай прафесіі.

На карпаратыўным сайце вакансій для ўсіх структурных падраздзяленняў аб’яднання пазначаныя пад 150 незанятых працоўных месцаў. Работнікі патрабуюцца з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй.

Гэты сайт запусцілі ў жніўні 2021 года, і тады на ім было 92 вакансіі.

Віцебшчына

Рэгіянальнай прамысловасці патрэбныя 13 тысяч работнікаў. За апошнія два месяцы колькасць вакансій павялічылася больш, чым на тысячу.

У сакавіку іх было 11 772. У сярэднім мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі шукаюць па 20-30 работнікаў.

Віцебскаму домабудаўнічаму камбінату патрэбныя 69 работнікаў.

Палову з вакансій апублікавалі на сайце Рэспубліканскай службы занятасці за апошнія некалькі дзён.

Прадпрыемству патрэбныя спецыялісты з сярэдняй адукацыяй, якія ведаюць толк у будоўлі, а таксама кіроўцы і слесары. Мінімальны заробак — ад 600 рублёў.

У верасні 2021 года камбінату бракавала 79 работнікаў: сярод іх машыністы, мантажнікі, цесляры, слесары.

Кар'ер з даламітавай рудою. Ілюстрацыйнае фота: vitvesti.by

«Даламіту», адзінаму ў Беларусі прадпрыемству, якое здабывае і перапрацоўвае даламітавую сыравіну, не стае 25 работнікаў з сярэдняй адукацыяй.

Возьмуць на працу бульдазерыстаў, слесараў-наладчыкаў, экскаватаршчыкаў.

У 2021 годзе на адным з кірмашоў вакансій адміністрацыя шукала на прадпрыемства 19 работнікаў.

Тады патрабаваліся ўзрыўнікі, машыніст буравой устаноўкі і горны майстар.

На прадпрыемстве працуе каля 800 чалавек.

Гродзеншчына

У рэгіёне недахоп работнікаў цяпер сягае 15,6 тысячы.

У лютым вакансій было 12 780.

Да прыкладу, шклозавод «Нёман» мае патрэбу ў 117 работніках.

На прадпрыемства возьмуць спецыялістаў з навыкамі апрацоўкі шкла і абслугоўвання адмысловага абсталявання, таксама падсобных работнікаў. Заробак ад 550 рублёў да 1200 рублёў.

Калектыў прадпрыемства цяпер складае каля 1300 чалавек. У 2008 годзе працавала 4000 чалавек.

Брэстчына

Мясцовыя прадпрыемствы шукаюць 13 тысяч работнікаў. За два апошнія месяцы колькасць вакансій вырасла на 1300. У сакавіку іх было 11 771.

66 работнікаў шукае птушкафабрыка «Дружба».

На птушкафабрыцы «Дружба». Ілюстрацыйнае фота: produkt.by

Прадпрыемству патрабуюцца спецыялісты з навыкамі разбірання птушкі. За такую працу абяцаюць плаціць да 2000 рублёў.

На іншым рэсурсе колькасць вакансій ад птушкафабрыкі сягае 200 работнікаў.

Дзве хвалі эміграцыі

Ужо амаль тры гады, як сучасная Беларусь перажывае самую вялікую хвалю эміграцыі насельніцтва ў сваёй гісторыі. У адказ на беспрэцэдэнтныя па сваіх маштабах пратэсты супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе ўлада распачала масавыя рэпрэсіі. 

З пачаткам вайны ва Украіне ў Беларусі стартавала наступная, яшчэ больш маштабная хваля міграцыі, якая ў тым ліку суправаджалася арганізаваным масавым рэлакейтам ІТ-кампаній. І хоць пікавыя моманты ўжо прайшлі, людзі дагэтуль працягваюць з'язджаць з краіны праз рэпрэсіі і вайну.

Упершыню за многія дзесяцігоддзі ў 2021-2022 гадах пачала зніжацца колькасць насельніцтва ў Мінску.

Трэць кватэр у Мінску прадаецца па даверанасці, хоць раней доля такіх здзелак складала каля 3-5%. 

Пра рост колькасці здзелак з выкарыстаннем даверанасцяў кажуць і прадаўцы патрыманых аўто.

Мяркуючы па лічбах, якія сабрала «Наша Ніва», усяго за 2021-2022 гады краіну пакінулі каля 200-250 тысяч чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Эканаміст тлумачыць, як дабрабыт беларуса звязаны з цаной на гарэлку і свініну

Беларуская эканоміка ў 2023-м можа дацягнуць да ўзроўню 2019 года, а можа і не дацягнуць

Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» нясе страты ад санкцый

«Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў эканомікі на наступныя пяць гадоў» — Алесь Аляхновіч пасля форуму Сусветнага банка і МВФ

Каментары17

  • ром
    23.06.2023
    ну выехали бо думали што у Эуропе рай буде... ничога сабе не раби! а грошы кучай валяцца)) пабадзяюцца да и назад прыедуть! ужо многие назад паехали
    знаю некаторых
  • лукашызм чыніць этнацыд
    23.06.2023
    З’язджаюць не толькі праз рэпрэсіі і вайну, а таксама праз мізэрныя заробкі, грэблівае стаўленне і адсутнасць хоць нейкай перспектывы - а гэта і ё вынік кіравання лукашыцкай сістэмы (як уласна рэпрэсіі і вайна, што развязалі саўковыя неадэкваты). Ужо як мінімум з’ехала каля 250 тысяч беларусаў - а гэта амаль як цэлы абласны горад проста знік… Вось да чаго прывёў лукашызм. Замест беларусаў панаедуць расейцы з усходу, менавіта для іх “рузкага міру” ён стварыў усе умовы у нашай краіне, а ўсё беларускае закатаў пад плінтус (ад адукацыі, культуры, і да лацінкі, нават ужо ўсе п’есы ў Купалаўскім і іншых тэатрах ставяць па расейску).
  • Ага
    23.06.2023
    ром, 10 лет как уехал, своя квартира в пентхаусе 100 м2, машина, отпуск 4-5 раз в год на экваторе. Скули дальше.

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам12

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →