Былая доктарка з калоніі, дзе загубілі Вітольда Ашурка, пайшла на павышэнне
Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй, распавяла «Люстэрку», што Наталля Дабрадзеравец пайшла на павышэнне і цяпер працуе ў ЛПП № 7 у Магілёве:
«У Шклове была начальніцай медыцынскай часці — у Магілёве яна намесніца начальніка ўстановы па лячэбна-прафілактычнай рабоце. Там была маёрам — тут падпалкоўнік. Гэта ні з чым не звязана, яна проста пайшла на павышэнне».
У ЛПП №7, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як жыхарка горада, пацвердзілі, што Наталля Дабрадзеравец там працуе: «Яна кожны дзень на службе, з 8 да 17».
Суразмоўца «Люстэрка» ахарактарызаваў былога шклоўскага начмеда як «пісьменнага» медыка, патлумачыўшы, што «на такія пасады не бяруць людзей проста так».
«Яна добры чалавек, сумленны. І спецыяліст талковы. Такія вось абставіны склаліся там», — дадаў суразмовец, маючы на ўвазе смерць палітвязня.
Раней «Альянс расследавальнікаў Беларусі» апублікаваў запіс тэлефоннай размовы Наталлі Дабрадзеравец з палкоўнікам міліцыі Аляксандрам Казловым ад 2021 года, у якім тагачасная начмед шклоўскай калоніі ў паніцы моліць палкоўніка Казлова перавесці яе разам з мужам на іншае месца службы (зыходзячы з кантэксту размовы, жанчына просіць прыняць яе ў Дэпартамент фінансаў і тылу МУС Беларусі на пасаду начальніцы медыцынскага аддзела).
У якасці асноўнай прычыны свайго жадання перавесціся са Шклова Наталля Дабрадзеравец называе «сапраўдную недарэчнасць, якая адбылася з гэтым палітвязнем», маючы на ўвазе смерць Вітольда Ашурка. Тым не менш яна праслужыла там яшчэ амаль два гады, а муж, здаецца, служыць і дагэтуль.
«Гэтая сітуацыя можа пагражаць мне поўным п***цом». Доктарка шклоўскай калоніі, дзе памёр Ашурак, у паніцы хацела звольніцца
Колькі палітвязняў памерла ці звяло рахункі з жыццём праз невыносныя ўмовы за кратамі
«Прапануюць схему». Як у ПК-17 з палітвязняў і іх сваякоў таемна збіраюць грошы
«Што было ў турме, застаецца ў турме». Вязні і палітвязні з «нізкім сацыяльным статусам»? Што пра гэта вядома
Каментары