Грамадства22

«Яна лічыла, што нейкі закон у Беларусі яшчэ працуе» — праваабаронца аб прысудзе Насце Лойка

Праваабаронца і сяброўка Насты Эніра Браніцкая назвала прысуд «асабістай помстай ГУБАЗіКа».

У Мінскім гарадскім судзе 20 чэрвеня вынеслі вырак праваабаронцы Насце Лойка. Прысуд абвяшчалі на адкрытым пасяджэнні, але сам працэс праходзіў у закрытым фармаце. Насце далі сем гадоў калоніі паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»).

Наста заявіла ў судзе, што будзе абскарджваць вырак. Паводле назіральнікаў, трымалася яна на працэсе добра.

«Падставай для пераследу Насты стаў даклад, які яна падрыхтавала ў 2018 годзе, але гэты даклад аб пераследзе анархістаў і іншых левых актывістаў дагэтуль ёсць на сайце, які не прызнаны экстрэмісцкім. І сам даклад не прызнаны экстрэмісцкім. Наста заўсёды імкнулася адстойваць інтарэсы самых неабароненых і рабіла гэта прафесійна, таму крытычна ацэньвала дзеянні міліцыянтаў, у прыватнасці, супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС, якія пераследавалі анархістаў. Таму гэты прысуд — яўная помста ГУБАЗіКа за гэту праваабарончую дзейнасць Насты», — цытуе словы Эніры Браніцкай «Радыё Свабода».

У 2022 годзе Наста Лойка адбыла некалькі адміністрацыйных арыштаў на Акрэсціна, пасля чаго яе змясцілі на «Валадарку» па крымінальным абвінавачанні.

«Мы абмяркоўвалі, ці варта ёй было выехаць. Небяспеку яна ўлічвала, але зыходзіла з таго, што за ёй не было ўдзелу ў шэсцях падчас масавых пратэстаў, не было іншых дзеянняў, якія ўлады трактавалі як парушэнні закона. Наста лічыла, што нейкі закон, нейкія нормы яшчэ працуюць у гэтай краіне. Цяпер відавочна, што гэта было ўсё ж ідэалістычнае ўяўленне».

Праваабаронца спадзяецца, што ў Насты Лойка хопіць сіл вытрымаць тэрмін, які ёй прызначыў суд.

«Сем гадоў — гэта жудасны тэрмін, але сёння можна чакаць чаго заўгодна. Мы будзем яе падтрымліваць і спадзяёмся, што ёй хопіць сіл і мужнасці вытрымаць гэтыя выпрабаванні», — кажа Эніра Браніцкая.

Каментары2

  • mikola
    20.06.2023
    Jak dzicjak maly ! Tak i ne zrazumela u jakoi Kraine zyla ?
  • флейтистko
    20.06.2023
    к 3%аку абраціся
    ен жа там эта...недзе там шарыць

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»8

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі19

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

«Белавія» праводзіць распродаж квіткоў. Што можна ўзяць па акцыі?

Лукашэнка прапанаваў вярнуць Лінгвістычнаму ўніверсітэту ранейшую назву32

Пачаўся суд над кіраўніком ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыем Кучуком

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы: Знаходжанне Верамейчыка на тэрыторыі краіны ўяўляла пагрозу нацыянальнай бяспецы35

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»8

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →