Грамадства1414

«Ніякага зняцця санкцый у Бруселі сёння не абмяркоўваецца. Гэта ўвядзенне ў зман» — Франак Вячорка

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў інфармацыю, якая з'явілася ў медыя, нібыта ў Бруселі сёння можа быць паднятая тэма адмены некаторых санкцый узамен на вызваленне некаторых палітвязняў.

Франак Вячорка і Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба Офіса

«Ніякага зняцця санкцый у Бруселі сёння не абмяркоўваецца. Гэта ўвядзенне ў зман. Рэжым не правёў расследавання па захопе самалёта, не пакараў вінаватых, не выканаў рэкамендацыі ICAO. Пра якое зняцце санкцый можа ісці гаворка на фоне размяшчэння ядзернай зброі?» — напісаў Вячорка ў тэлеграм-канале. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, завялі не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінулі базавыя нормы законнасці і маралі. 

Паводле «Вясны», у Беларусі цяпер 1497 палітвязняў

Каментары14

  • Lićvin
    19.06.2023
    А хто кажа пра зьняцьцё санкцый? Проста калі дупу адсіжываць па офісах, то можа і пераможам у ... якімсьці годзе па-за нашай эры. Усё пра што мае права казаць сп.Вячорка разам з Ціханоўскай - дата выбараў у Раду БНР і крытэрыі да кандыдатаў якія маюць права выстаўляць сваю кандыдатуру, механізм і спосаб правядзеньня элекцый (выбараў). На сёньняшні дзень не калабарацыная вертыкаль, ні неверагодная гарызанталь не прадстаўляюць беларусаў. Калі, хто хоча палітычнай кар'еры, не хочуць проста па пасе атрымліваць за спробу скамуніздзіць сродкі і незалежнасьць Беларусі, то хай пачынаюць працаваць
  • Восьлік
    19.06.2023
    Ну ну, сядзіце далей на дупе роўна. Чысьціце тэлефоны й хадзіце ў кавярні.
  • Нуну
    19.06.2023
    Восьлік, у 20 ужо натанчыліся, цяпер расплата за бяздарныя хадзілкі брадзілкі, дзячце ціхую і пуцілу

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне паставілі помнік міліцыянеру Дзядзю Сцёпу21

У Беларусь збіраецца прыйсці скандальная расійская сетка «Ёбидоёби»5

Галоўчанка паабяцаў стварыць музей на гарадзішчы на Менцы6

Гайдукевічу прапануюць стаць пратэсным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах24

У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак3

Беларус, які вызваліўся пасля паўтара года хіміі, ударыў малатком па сцяне Крамля3

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну2

«Гнілаж і размандыкванне». Чалы тлумачыць, як Лукашэнка прыдумаў ідэальную праграму працы на будучыню5

Памёр Андрэй Цісык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы8

Расіяне расказалі, як намучыліся на беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →