Грамадства1313

​Ціханоўская: Рэжыму патрэбныя не людзі, а пакорлівыя падаткаплацельшчыкі

Дэмакратычная лідарка Беларусі пракаментавала затрыманні сярод псіхатэрапеўтаў і псіхіятраў, масавыя зачысткі ў Беларусі, а таксама працу камісіі «па вяртанні на Радзіму».

«Па ўсёй Беларусі масава затрымліваюць псіхатэрапеўтаў. У Гомелі сілавікі прыйшлі мінімум да 30 беларусаў за падпіскі на «няправільныя» каналы. А яшчэ беларусаў працягваюць затрымліваць проста на мяжы.

На фоне гэтых рэпрэсій, якія не толькі не змяншаюцца, але яшчэ і растуць, працягвае сваю працу так званая «камісія па вяртанні». Цяпер да сваякоў беларусаў, якія пераехалі ў іншыя краіны дзеля ўласнай бяспекі, сталі прыходзіць прадстаўнікі рэжыму і ўгаворваць людзей паўплываць на сваіх родных і папрасіць іх вярнуцца дадому», — зазначае Святлана Ціханоўская.

«Але рэжыму не патрэбныя людзі. Яму патрэбныя падаткаплацельшчыкі, якія будуць пакорліва ўтрымліваць чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь вялізны рэпрэсіўны апарат, — упэўненая дэмакратычная лідарка Беларусі. — А самі людзі — з іх думкамі, марамі, прапановамі, спробамі палепшыць жыццё ў краіне — не, не патрэбныя».

Ціханоўская просіць не верыць прапагандзе, якая заклікае вярнуцца. «Размаўляйце з роднымі і блізкімі, расказвайце ім праўду. А дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон», — рэзюмуе яна.

Каментары13

  • лімо
    16.03.2023
    Лукашэнку плацяць рабы, плацяць, бо баяцца не плаціць, плачуць і плацяць. А Ціханоўскай плацяць - вольныя народы. Вольныя, бо не баяліся змагацца за сваю свабоду. Такая розніца.
  • Неверагодна злы
    16.03.2023
    Бл***, мы гэта ўсе чулі раз па пяццот, што рабіць, што робіцца, што зроблена акрамя разпілаў на фонды?!!!
  • Чычэрын
    16.03.2023
    лімо, Не. Розница у тым, што Циханоуская нихто. Не прышый кабыле хвост, як кажуць у народе. А Лукашэнка кируе краинай, чальцом ААН. Як кируе гэта ужо иншая справа.

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →