У Беластоку сёння адкрыўся сквер Свабоднай Беларусі. Ён знаходзіцца каля консульства Беларусі. На думку гарадской рады Беластока, гэта жэст салідарнасці з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду.
Нечакана пра навіну паведаміла МЗС Беларусі ў твітары.
"Сквер Свободной Беларуси" появился сегодня в Белостоке
Независимость, суверенитет, свобода - поистине визитные карточки нашей страны :) Приятно, когда и соседи это осознают
Спасибо, @WBialystok! pic.twitter.com/IMb4bJqkOd
«Сквер Свабоднай Беларусі» з'явіўся сёння ў Беластоку. Незалежнасць, суверэнітэт, свабода — сапраўды візітныя карткі нашай краіны:) Прыемна, калі і суседзі гэта ўсведамляюць. Дзякуй, Польшча», — іранічна напісалі ў допісе са смайлікамі.
«Сквер Свабоднай Беларусі магчымы пакуль толькі не ў Беларусі», — адказаў адзін з карыстальнікаў у твітары беларускаму МЗС.
Каментары
ЗАПАМЯТАЙЦЕ, У БЕЛАРУСІ НЯМА "ІСТОРІІ" ЕСЦЬ ТОЛЬКІ ГІСТОРЫЯ