Усяго патроху22

Самы аддалены паб Брытаніі прапанаваў бясплатнае піва тым, хто туды дойдзе

Каб дабрацца да паба The Old Forge, трэба прайсці пешшу больш за 24 кіламетры.

Фота: tripadvisor.co.uk

Установа The Old Forge, якую называюць самым аддаленым пабам Вялікабрытаніі, гэтым летам запусціць матывацыйную акцыю для аматараў пешых паходаў.

Як піша The Independent, з 1 ліпеня турыстаў, якія дабяруцца да ўстановы, размешчанай на паўночным беразе возера Лох-Нэвіс у Шатландыі, будуць частаваць бясплатным півам па прыбыцці. Для гэтага ім трэба будзе прайсці 15 міль (24,1 км) па шатландскім нагор'і.

Каб атрымаць запаветны пенны напой, адважным падарожнікам трэба будзе вымавіць слова Wiggle — акцыю арганізаваў аднайменны спартыўны рытэйлер сумесна з мясцовым міні-броварам Knoydart Brewery у рамках рэкламнай кампаніі іх новага піва Trale. Гэты 5,1-працэнтны залаты эль з цытрусавымі ноткамі будзе даступны толькі ў пабе The Old Forge, які гэтым летам зноў адчыняе свае дзверы для гасцей пасля маштабнага рамонту.

У адны рукі можна будзе атрымаць толькі дзве пляшкі гэтага піва. Акцыя будзе дзейнічаць, пакуль не скончацца яго запасы.

Каментары2

  • квасная "у васі"
    15.06.2023
    ай не.
    лепш, уладальнікі паба, вы да нас
  • Жвір
    15.06.2023
    О, а я быў у бухце Нэвіс, вельмі маляўнічай, з невялікім прычалам для плаўсродкаў тамтэйшых рыбакоў, што прамышляюць устаноўкай донных, заякараных снастак. Дык вось, дакладна насупраць таго прычала месьціцца паб, афігенна падобны да гэтага, што на фотцы. Пешшу да яго йсьці не абавязкова, можна й пад'ехаць на чым заўгодна. Штовечар там зьбіраліся мясцовыя людзі, гэта ўжо рабіўся нават і не паб, а месца абмену думкамі, спрэчак, дыскусій, праглядаў розных спартовых падзеяў і т.д. Людзі вельмі ветлівыя, і піва добрае, запомніў назаўжды. Быў яшчэ зьдзіўлены, што ў абіходзе там шатляндскі фунт. Вартасьць была тая самая, але дызайн іншы.

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр абнавіў абсалютны максімум3

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні7

Адзін з раёнаў Мінска застаўся без святла1

Жыхар Брэста прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Колькі ён заплаціў штрафаў

Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе2

Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск6

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →