Культура66

Пяць кніг Святланы Алексіевіч зробяць у аўдыя па-беларуску

«Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч неўзабаве «загавораць» галасамі беларускіх акцёраў. Пяць кніг дакументальна-мастацкай хронікі выставяць у свабоднае карыстанне на інтэрнэт-рэсурсе бібліятэкі Kamunikat у серыі «Кнігі без літар».

Праект стаўся магчымым дзякуючы супольным намаганням Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе. «Святлана Алексіевіч паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка», — паведамляе Kamunikat. 

«Думаю, гэта найбуйнейшы праект за ўсе мае часы за мікрафонам. І тым больш з боку рэдактаркі/рэжысёркі запісу. Гэта як яшчэ тры разы запісаць «1984» Оруэла. А мы яго ох як пісалі! Шчыра дзякую фонду «Kamunikat», што аддалі ў мае шалёныя рукі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч», — напісала ў інстаграме акцёрка Крысціна Дробыш.

Акрамя яе, у запісе прынялі ўдзел Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз. Аўтар музыкі — Дзмітрый Фрыга. Запіс — Павел Сініла.

Прэм'ера — 28 чэрвеня на сайце Kamunikat.org і на ютуб-канале праекта.

Каментары6

  • Старобілорус
    15.06.2023
    А ті зможем почуті колі нашую мову і ў іншых вымоўленчіх стылех, особліво ў старейшых дыялектох? Мо й дойде справа колісь... а то як без того смоліяншчіну й стародубшчіну заохвочоваті будемо?
  • mikola
    15.06.2023
    Malaicy ! Dobra prydumali !
  • Олег
    15.06.2023
    [Рэд. выдалена]

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»7

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

Лесніка са Свіслачы судзяць за каментары ў тэлеграме па шасці крымінальных артыкулах. Яму пагражае да 12 гадоў1

«Не падайце духам, паручык Шпакоўскі». Як беларускія прапагандысты і аналітыкі рэагуюць на падзеі ў Сірыі15

Мінабароны: Беларусь не плануе ствараць наступальных груповак войскаў6

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі3

ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах Ісламскай дзяржавы ў Сірыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»7

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →