Ровары, буцы і нават Stone Island. Што беларусы шукалі на «Куфры» вясной
Колькасць запытаў, якія наведвальнікі пакінулі на «Куфры» за вясновыя месяцы, дасягнула 256 454 370 — гэта практычна на 20 мільёнаў больш у параўнанні з мінулай вясной.
IPhone нязменна трымае 1 месца ў рэйтынгу папулярнасці.
Ровар упэўнена рвануў уверх з 20-га радка зімовага рэйтынга на 2-і — беларусы актыўна рыхтаваліся да цёплага спартыўнага сезона. Нечакана ў топе на 25-м месцы аказаліся буцы — цікавасць да футбола ў карыстальнікаў відавочная. Завяршае рэйтынг вясны незвычайны запыт пра Stone Island — італьянскі брэнд прэміум-адзення для спорту.
Па запытах «Куфар-нерухомасці» толькі ў Мінскай вобласці найбольшая цікавасць была да дамоў, а ў астатніх пяці па запытах лідзіруюць кватэры. Гэта адлюстроўваецца і ў топе запытаў: кватэру шукалі 840 743 разы, а па дамах пакінулі 539 661 запыт.
А вось ездзіць гэтай вясной беларусы плануюць выключна на Audi — безумоўны лідар «Куфра-аўто» ва ўсіх абласцях з 1 258 901 запытам. Першынство Volkswagen відавочна засталося ў мінулым.
Сезонная цікавасць беларусаў да тых ці іншых тавараў відаць няўзброеным вокам. Так, у сакавіку ровар быў толькі на 8-м радку рэйтынга, у красавіку ён размясціўся ўжо на 2-м. Таксама вясной многім хочацца абнаўлення гардэробу, таму большасць запытаў прысвечана адзенню, абутку і аксесуарам. Самыя папулярныя брэнды — замежныя Zara, Nike і Adidas.
Самымі папулярнымі катэгорыямі па наведваннях сталі «Куфар-аўто», «Мода і стыль» і «Куфар-нерухомасць».
Цікавасць карыстальнікаў вырасла таксама да дзіцячых тавараў і да тавараў для хобі і спорту. Традыцыйна ў вясновыя месяцы пачынаецца падрыхтоўка да рамонтаў у кватэрах і дамах, што тлумачыць 6-ы радок для «Рамонту і будоўлі» і 8-ы — для «Мэблі».
Каментары