Грамадства33

У Светлагорску затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак»

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК. Супрацоўнікаў тэлеканала сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У Светлагорску затрымана восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак», сярод якіх Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская, Крысціна (прозвішча невядомае) і яшчэ адна маладая жанчына, імя якой таксама невядома, — яе адпусцілі, бо яна цяжарная, паведамляюць гомельскія праваабаронцы. 

Кіраўніка тэлеканала выклікалі ў райвыканкам.

Раней паведамлялася пра пяцярых затрыманых. 

Дакладная прычына затрыманняў невядомая. Паводле слоў крыніцы, супрацоўнікаў тэлеканала затрымалі за падпіскі на суполку «Светлік. Светлагорск» у «Аднакласніках» (не ўнесена ў спіс «экстрэмісцкіх»).

Сапраўднай прычынай затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі

Каментары3

  • Цім
    12.06.2023
    Зараз у РБ журналіст мае права нешта сказаць толькі з дазволу "зверху". Сядзі і чакай "адмашкі" ці адпаведнай паперкі. А інакш ты - экстрэміст.
  • *
    12.06.2023
    Нічога не трэба казаць. Нічога не трэба бачыць. Нічога не трэба чуць.
    Зашыйце сабе вушы, вочы і вусны, паважаныя грамадзяне краіны і прорста працуйце. І тады магчыма за вамі не прыйдуць
  • mikola
    12.06.2023
    Hto takija ? Sto za *Kanal* ?

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

У сербскім Нові-Садзе тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі ўладаў краіны ВІДЭА3

Як лічаць галасы на выбарах у ЗША? Хутка тлумачым3

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы4

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА12

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →