У Магілёве хлопчык хацеў падняць кацянё на гарышча, але не ўтрымаўся і ўпаў з лесвіцы на бетон
Увечары 6 чэрвеня ў Магілёве ў дзіцячую абласную бальніцу з цяжкімі траўмамі галавы паступіў 6-гадовы хлопчык, пра гэта піша канал «ЧП Могилев».
Паводле следчых, хлопчык паспрабаваў залезці па прыстаўной драўлянай лесвіцы на гарышча.
Трымаючыся адной рукой за лесвіцу, а ў другой трымаючы кепку з кацянём, хлопчык падымаўся наверх, але ў нейкі момант не ўтрымаўся і ўпаў з вышыні большай за 2 метры.
Бацька, які знаходзіўся непадалёк ад гаража, пачуў грукат і пабачыў сына, які ляжаў на бетоннай падлозе.
У цяперашні час стан хлопчыка ацэньваецца дактарамі як цяжкі.
Каментары