Грамадства1010

Лукашэнкаўскі прадстаўнік пры ААН паскардзіўся: Нас не выбралі ў Раду Бяспекі, бо на краіны ціснуў калектыўны Захад

Беларусь не выбралі ў Раду Бяспекі ААН. Месца непастаяннага сябра замест гэтага заняла Славенія. Лукашэнкаўскі прадстаўнік Беларусі ў ААН знайшоў арыгінальнае тлумачэнне.

Валентин Рыбаков
Валянцін Рыбакоў. Фота: БелТА

«Мы расчараваныя вынікамі выбараў. Уся наша перадвыбарчая кампанія адбывалася ў надзвычай складаных умовах, пад вельмі вялікім ціскам з боку калектыўнага Захаду. Мы абсалютна дакладна ведаем факты прымусу да галасавання за Славенію. Канкрэтнай краіне гаварылася: калі вы прагаласуеце за Беларусь, мы цалкам адрэжам фінансаванне на праекты развіцця, па лініі тэхнічнай дапамогі і гэтак далей», — прыдумаў апраўданне пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.

Паводле яго слоў, Беларусь таксама нібыта актыўна ўгаворвалі на любым з этапаў зняць сваю кандыдатуру на карысць Славеніі.

Ён дадаў, што рэжым Лукашэнкі працягне трымацца сваіх пазіцый, хоць іх і не падтрымліваюць усе дзяржавы. 

Але Рыбакоў знайшоў і плюсы.

«Нават калі краіна галасавала супраць Беларусі, там усё роўна ўзнікла ўстойлівае разуменне, што гэта адбываецца насуперак суверэннаму жаданню гэтай канкрэтнай дзяржавы, супраць яе волі», — пераконвае ён

Паводле яго слоў, пасля выбараў паслы шэрагу краін падыходзілі і ў асабістых размовах «віншавалі з тым, як Беларусь правяла сваю выбарную кампанію, дзякавалі за атрыманую інфармацыю і зычылі поспехаў у далейшай дзейнасці ў ААН».

Каментары10

  • Кравец
    07.06.2023
    Вот чем ниже уровень наличия совести, тем легче говорить эту ложь. Валик, ты понимаешь, что бандитов не ставят на руководящие должности в банке? Ты не понимаешь, что хунта развалила страну от политики до экономики, от истории до культуры? Понимаешь. Хотя познания ваши с алейником скромны. Очень скромны. Преподаватели оценивали ваши способности скромно, зато ребятам из желтого дома вы нравились. Карьеры сделали. Но впереди еще суд. Наташе-отдельный привет. Родина ее помнит. Срок будет большим.
  • Жонка макея
    07.06.2023
    Ну каб вам далі праводзіць галасаванне, вы б вы гралі. Толькі там шулераў не трымаюць
  • Добрай дарогі
    07.06.2023
    Хай ябы шчэ за вуха с залы вывялі і пінком пад зад правадзілі.

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты12

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск31

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты12

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →