Саудаўцы нацэліліся на яшчэ аднаго топавага футбаліста. Даюць 100 мільёнаў еўра
Учора прадстаўнікі саудаўскіх клубаў прыляцелі ў Лондан, каб абмеркаваць трансфер паўабаронцы «Чэлсі» Н'Гало Кантэ.
Прычым навіны пра пераход Кантэ ў Саудаўскую Аравію розняцца.
Фабрысіа Рамана напісаў, што прапанова паступіла ад «Аль-Ітыхада» і «Аль-Насра», за які гуляе Крышціяну Раналду. А Рудзі Галеці напісаў, што кантракт ужо заключаны з чэмпіёнам краіны «Аль-Ітыхадам», куды ўчора перайшоў Карым Бензема.
Раней паведамлялася, што заробак паўабаронцы ў выпадку пераходу ў Саудаўскую Аравію можа дасягнуць 100 мільёнаў еўра ў год, уключаючы даходы ад іміджавых правоў і камерцыйных здзелак.
Сам Кантэ раней аддаваў прыярытэт падаўжэнню кантракта з «Чэлсі».
Каментары