Пікетоўца з плакатам «Свабоду і кенгуру, Пуцін — павук» затрымалі на Краснай плошчы ў Маскве
Пра гэта, як піша «ОВД-Інфа», распавёў сам затрыманы, які назваў сябе Іванам Пуцяціным. Мужчыну вязуць у аддзел паліцыі «Кітай-горад».
Кенгуру — гэта адсылка да просьбы Аляксея Навальнага, у якога сёння дзень народзінаў, завесці сабе ў ШІЗА кенгуру.
Навальны прасіў адміністрацыю калоніі даць яму ў ШІЗА два пачкі махоркі, пляшку брагі і балалайку. Яму было адмоўлена. Таксама Навальны прасіў прысвоіць дзясяты дан па каратэ сукамерніку, які забіў чалавека голымі рукамі. Яму таксама адмовілі.
Не дазволілі трымаць хрушча. Але найболей Навальнага абурыла адмова адміністрацыі калоніі дазволіць яму ўтрымліваць жывёлу — кенгуру. «Мне адмовілі ў сувязі з тым, што кенгуру — гэта двухразцовыя сумчатыя, а такія ў ШІЗА забароненыя. Я працягну барацьбу за сваё неад'емнае права завесці кенгуру», — напісаў Навальны.
Каментары