Свет55

Столтэнберг: Пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі непрымальнае

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг пракаментаваў нядаўна падпісанае пагадненне аб перамяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь.

Генсек НАТА Енс Столтэнберг. Фота: НАТА

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас свайго візіту ў Осла пракаментаваў навіну аб размяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Яго словы 30 мая прыводзіць нарвежскае выданне Nettavisen.

На думку Столтэнберга, любыя падпісаныя паміж Беларуссю і Расіяй дамоўленасці аб распаўсюджванні ядзернай зброі — гэта «вельмі безадказная і небяспечная рыторыка». 

«Тое, што мы бачым з расійскага боку — гэта вельмі безадказная і небяспечная рыторыка, якая зноў пагражае свету ядзернай зброяй. Гэта небяспечна і непрымальна, а сама Расія павінна зразумець, што ядзерны канфлікт ні яна, ні хто-небудзь яшчэ ніколі не выйграе», — заявіў Енс Столтэнберг.

Паводле яго слоў, НАТА ўважліва адсочвае ўсе дзеянні Расіі, аднак не бачыць нейкага сур'ёзнага дысбалансу сіл у рэгіёне, які патрабуе ад арганізацыі якой-небудзь рэакцыі. 

Нагадаем, што раней Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Расія нібыта ўжо пачала перамяшчаць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусь. Аднак сам Крэмль гэтыя словы ніяк не пацвердзіў.

Каментары5

  • BND
    30.05.2023
    Што значыць не прыймальна? Пасьля разьмяшчэньня першага ж ядзернага застасаваньня, мы тэрыторыя для прэвентыўнага ўдару (дактрына NATO між іншым). Калі камусьці хочацца атрымаць ядзерны загар - хай едзе ў Чарнобыль, у мяне як грамадзяніна ніхто не пытаўся а паставілі посфактум. З гэтага вынікае, каб абараніць сваё жыцьцё, я маю права (маральнае і юрыдычнае) прыймаць усе неадходныя сродкі (законныя, незаконныя) каб абараніць сваё жыцьцё і сваім блізкіх.
  • mikola
    30.05.2023
    +100% Zgodzen !
  • Эннот
    31.05.2023
    Напомню,что у США минимум шесть баз с ядерным оружием в Европе.
    Польша тоже очень хочет .

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →