Меркаванні77

«Разам з расійскай зброяй можа з’явіцца і расійская вайсковая база. А выперці іх будзе складана». Якія наступствы атрымае Беларусь праз размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі

Міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы, якія тычацца размяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Кіраваць ёй будзе толькі РФ. Спыталі ў экспертаў, што такі крок будзе азначаць для Беларусі.

Пуцін разумее, што Лукашэнка — такі чалавек, якому нельга даваць у рукі ядзерную зброю, лічыць Класкоўскі. Калаж «Нашай Нівы»

«Лукашэнка глядзіць на Паўночную Карэю: бедная краіна, але з ёй цацкаюцца»

На думку палітычнага аналітыка праекта «Позірк» Аляксандра Класкоўскага, адразу было зразумела, што калі ядзерная зброя апынецца на тэрыторыі Беларусі, то кіраваць ёй будуць толькі расіяне.

«Па-першае, Масква не хоча хаця б фармальна парушаць міжнародныя дамовы ў галіне нераспаўсюду ядзернай зброі, перадаючы кіраванне ёю іншай краіне. Тут жа гэтая зброя застаецца пад кіраўніцтвам РФ, што не будзе лічыцца яе распаўсюдам.

Такім жа чынам ЗША раней размясцілі сваю ядзерную зброю ў іншых краінах, стварыўшы прэцэдэнт, на які цяпер ахвотна спасылаецца Крэмль», — звяртае ўвагу аналітык.

Аляксандр Класкоўскі. Фота: «Наша Ніва»

Па-другое, на думку Класкоўскага, Пуцін разумее, што Лукашэнка — такі чалавек, якому нельга даваць у рукі ядзерную зброю.

«Шайгу яшчэ раз падкрэсліў тое, што і так было зразумела».

Пры гэтым аналітык не выключае, што Лукашэнка мог у пэўнай ступені спадзявацца на хаця б ускосны доступ да ядзернай кнопкі.

«Лукашэнка часта сам верыць у тыя байкі, якія прыдумляе, таму ён мог на такое спадзявацца. Але ў любым разе ён разумее, што так ці інакш гэта дадатковая гарантыя для яго, бо на такую краіну будуць больш баяцца палезці. Ён і сёння даволі хваравіта адрэагаваў на заяву адстаўнога польскага генерала, які сказаў, што Варшава можа падтрымаць паўстанне ў Беларусі. Раней ён не аднаразова выказваўся пра полк Каліноўскага. Таму ў яго карціне свету наяўнасць ЯЗ на тэрыторыі краіны сведчыць пра тое, што на гэтую тэрыторыю ніхто не сунецца незалежна ад таго, хто гэты арсенал кантралюе», — кажа аналітык.

Аляксандр Класкоўскі лічыць, што хоць з аднаго боку Лукашэнка ў гэтым выпадку ёсць марыянеткай Крамля, з іншага — ён задавальняе свае ядзерныя амбіцыі. Таму і ён, і Пуцін у пэўным сэнсе атрымліваюць выгаду ад такой здзелкі.

«Ён глядзіць на Паўночную Карэю, якая з аднаго боку бедная і не вельмі развітая краіна, а з іншага — нават Вашынгтон з ёй цацкаецца, бо пабойваецца ядзернага дручка. Вось і ён мяркуе, што яго будуць асцерагацца, як Кіма», — адзначае Класкоўскі.

«Траянскі конь для Беларусі»

Агулам гэты працэс аналітык называе чарговым разбуральным крокам для беларускай незалежнасці, які будзе мець вялікія наступствы, нават калі ўявіць сабе, што ў Беларусі зменіцца ўлада на дэмакратычную.

«Крэмль будзе ўсяляк гэтаму супраціўляцца, бо гэта ягоны стратэгічны плацдарм, які ён не захоча аддаваць. Таму сама перспектыва нейкіх дэмакратычных перамен у Беларусі ўскладняецца. Нават калі прыйдзе ўрад, які захоча наладжваць стасункі з Захадам, то пазбавіцца ад расійскага кантролю будзе яшчэ значна складаней.

Гэта ў пэўным сэнсе траянскі конь для Беларусі, бо ў выпадку нейкіх форс-мажорных сітуацый у Крамля будзе аргумент, што яны абараняюць там сваю ядзерную зброю, паколькі не хочуць, каб яна патрапіла ў рукі «экстрэмістаў» і г. д».

Таксама Аляксандр Класкоўскі звяртае ўвагу на тое, што разам з расійскай ядзернай зброяй у Беларусі можа з’явіцца і расійская вайсковая база, якая будзе ахоўваць гэтую зброю.

«Лукашэнка, як паказвае досвед, непрадказальны нават у дачыненні да Расіі, таму можна меркаваць, што расіяне не давераць ахову гэтага аб’екта беларускай арміі. А калі рускія куды-небудзь прыходзяць з базамі, то выперці іх пасля вельмі складана», — адзначае Класкоўскі.

«Разам з ядзернай зброяй прыедзе і персанал, які будзе яе кантраляваць»

Аналітык Арцём Шрайбман адзначае, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі будзе азначаць яшчэ большае паглыбенне ў залежнасць ад Расіі.

Арцём Шрайбман. Фота: старонка ў фэйсбуку Арцёма Шрайбмана

«Разам з ядзернай зброяй прыедзе і персанал, які будзе яе кантраляваць. Па сутнасці, гэта будзе невялікая вайсковая база. Таму Расія будзе яшчэ больш зацікаўленая ў тым, каб палітычна ў Беларусі нічога не змянялася, пакуль на нашай тэрыторыі будзе іх ядзерная зброя. Каб гэтая зброя не аказалася пад пагрозай, ім будзе патрэбная прадказальная і лаяльная да Расіі ўлада. Усё гэта замацоўвае Беларусь у сферы кантролю пуцінскага рэжыму», — кажа Шрайбман.

У дадатак аналітык адзначае, што гэта безумоўна падвышае рызыкі для нашай краіны, бо мы ў такім разе станем у прыярытэце сярод цэляў для нанясення прэвентыўнага ўдару. Таму размяшчэнне на сваёй тэрыторыі такой зброі ставіць нашу краіну пад такі прыцэл, пад якім яна раней не была.

«Сярод іншых наступстваў — можна меркаваць, што за такія паслугі ў беларускай улады атрымаецца вытаргаваць нейкую выгаду для сабе, бо, з пункту гледжання Мінска, яны аказваюць паслугу Крамлю», —мяркуе аналітык.

Арцём Шрайбман таксама адзначае два аспекты, чаму кантроль за ядзернай зброяй будзе толькі ў Расіі. Гэта як нежаданне дзяліцца паўнамоцтвамі і дазваляць Лукашэнку быць самастойным, так і нежаданне парушаць міжнародныя дамовы.

«Пуцін не хоча паніжаць ступень кантролю над сваёй зброяй», — лічыць Шрайбман. Скрыншот з відэа

«Пуцін не хоча паніжаць ступень кантролю над сваёй зброяй. Гэта дадатковая рызыка, бо Лукашэнка не самы прадказальны чалавек, каб даверыць яму ў рукі ядзерную бомбу. Апроч гэтага, мы ведаем, што Расія любіць сама ўсё кантраляваць.

Па-другое, гэта робіцца і для таго, каб падкрэсліць, што Расія не парушае дамову аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Яны любяць падкрэсліваць, што ўсе дамовы парушаюць амерыканцы, а не яны. Таму расіяне лічаць важным паўтараць, што яны толькі перамяшчаюць зброю, але захоўваюць над ёй кантроль, як гэтага патрабуе дамова. Бо там прапісана, што ядзерныя дзяржавы не павінны даваць кантроль над ядзернай зброяй няядзерным краінам», — звяртае ўвагу Арцём Шрайбман.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Лукашэнка заявіў, што пачалося перамяшчэнне ў Беларусь ядзерных боепрыпасаў

Дзе размесцяць расійскую ядзерную зброю, выбух якой можа знішчыць цэлы горад?

Каментары7

  • BLR
    26.05.2023
    О. Пачынае даходзіць.
    Ня тое што цяжка будзе, але - 100% - НЕМАГЧЫМА
    Другога Гарбачова ў Масковіі не будзе. Другога развала імперыі не чакайце. Нават калі Украіна выйдзе на памежжа 1991 года. Гэта аніяк не паўплывае на стан Масковіі. Адпаведна - гэта нічога не дасьць Беларусі. А з ядзернай зброяй рускія войскі замацуюцца у нас трывала і пакуль тут будзе гэта самая ядзерная зброя. Вось і ўсе. А прымяняць яе яны пакуль што не будуць, ядзерная зброя - гэта для НАТА, для Заходняй Эўропы. 

    Лукашенка канчаткова хавае Беларусь цалкам пераўтварае яе ў калонію Масквы - з мовай, культурай, гістарычнай памяцьцю, эканомікай, адукацыяй, фінансамі і г.д.
  • барадзед
    26.05.2023
    ну іншымі словамі нічога не змяняецца
  • Чаркашкварка
    26.05.2023
    Маё імя, пакуль будзе крах расii яны паспеюць знiшчыць у ядзерным попелы Беларусь

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →