Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паедзе ў Хірасіму (Японія), каб асабіста далучыцца да лідараў краін «Вялікай сямёркі».
Зяленскі паляціць на вайсковым самалёце ЗША ў Японію пасля прыпынку ў Саудаўскай Арабіі для ўдзелу ў саміце Лігі арабскіх дзяржаў, піша «Украінская праўда».
Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША адмовіўся ад каментароў.
Раней японскія афіцыйныя асобы заяўлялі, што Зяленскі далучыцца да саміту віртуальна, нават нягледзячы на тое, што ў нядзелю, 21 мая, дадалі дадатковую сесію па Украіне, каб улічыць графік украінскага прэзідэнта.
«Візіт у Хірасіму, месца першай ядзернай атакі 78 гадоў таму, асабліва сімвалічны, улічваючы перыядычныя пагрозы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўжыць ядзерную зброю ва Украіне», — піша Bloomberg.
Cаміт лідараў «Вялікай сямёркі» 19 мая стартуе ў японскім горадзе Хірасіма, удзельнікі саміту плануюць абвясціць пра новыя санкцыі супраць Расіі.
Каментары